Блог

Галоўная » 2013 » Лістапад » 4 » Увага! Конкурс паводле твораў Міколы Купавы Пашыраем нашы веды ў гісторыі і культуры Беларусі, у мастацтве нашай краіны праз творы мастака
23:56
Увага! Конкурс паводле твораў Міколы Купавы Пашыраем нашы веды ў гісторыі і культуры Беларусі, у мастацтве нашай краіны праз творы мастака

Шаноўныя землякі, жыхары Віцебшчыны!

 Cёлета адзначаецца 130-годзьдзе славутых беларускіх песьняроў Янкі Купалы і Якуба Коласа. Ім ды іхнай творчасьці прысьвечана частка маіх карцін, што дэманструюцца цяпер  у галерэі "Сьцяна” (вул. Леніна, 16-2, тэл. 360279).

 Большасьць  маіх прац выстаўлена на продаж, і 65% атрыманых грашовых сродкаў я вырашыў ахвяраваць на рэканструкцыю і ўзнаўленьне комплексу Базыльянскага манастыра ў Воршы. Гэты помнік архітэктуры знаходзіцца ў бядотным стане, і таму ў кожнага з вас есьць магчымасьць далучыцца да высакароднае справы аднаўленьня нашай спадчыны.

 Я абвяшчаю конкурс, пераможцы якога атрымаюць магчымасьць набыць мой твор за палову кошту. І пераможа той, хто напіша найбольш поўна і красамоўна пра адзін з прысьвечаных творчасьці Купалы ды Коласа мастацкі твор.

 Гэта можа быць аповед пра асабістыя ўражаньні ад  паказаных ў маіх творах мясьцінаў,  або зьвязанага  з імі этапу жыцьця і творчасьці нашых славутых літаратараў. Удзельнічаць могуць таксама ўладальнікі блогаў, якія дашлюць спасылкі на адпаведныя запісы ў блогу. Аб’ём неабмежаваны. Але дадатковую вартасьць вашым конкурсным працам нададуць арыгінальныя відэа- і фотаматэрыялы, запісаныя на дыск ці  дасланыя электроннай поштай.

 

Свае аповеды (у выглядзе файла ў фармаце Word ці на паперы) або спасылкі на блогі накіроўвайце на электронны адрас dubrouna@gmail.com ці на паштовы адрас: 220103, г. Менск, вул. Каліноўскага д.33, кв.8 не пазьней за 24 сьнежня (выставу можна паглядзець да 20 сьнежня)

 

І не забудзьце пазначыць свае каардынаты, каб я мог паведаміць самаму дасьведчанаму ды крэатыўнаму аўтару пра ягоную перамогу!

 Найбольш цікавыя аповеды будуць зьмешчаныя на старонках рэсурса "Аршанскі інфармацыйны сайт” www.orshatut.by .

 Посьпехаў вам, паважаныя ўдзельнікі, і няхай дапаможа вам Бог! 

Ваш Мікола Купава

Маб. +375 (29) 5513236

Праглядаў: 736 | Добавил: Admin | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Форма Увахода
Логин:
Пароль:
Катэгорыі раздзелу
Падарожжы [1]
Падарожжы па краинах свету!!
Пошук
Каляндар
«  Лістапад 2013  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930
Архив записей
Навіны Свету
Нашыя партнэры
 Рух  Менскі Еўраклуб Каталог TUT.BY  Віцебскі Еўраклуб вітае гасьцей  Менскі Еўраклуб  Народны журналіст

Конкурс на лепшага знаўцу паўстання Кастуся Каліноўскага

Статыстыка