НАВІНЫ

Галоўная » Статьи » Адукацыя » Еўрапейская Адукацыя

«РАДА» запрашае на семінар «Падтрымка моладзі ў Еўропе: прынцыпы, палітыка, практыка»

Семінар для прадстаўнікоў/-чак беларускіх моладзевых арганізацый і ініцыятыў, зацікаўленых у сістэмнай працы на карысць інтарэсаў моладзі. Семінар адбудзецца 22-23 лютага. Дэдлайн падачы заявак 20 лютага.

Беларускі нацыянальны моладзевы савет "РАДА”, пры падтрымцы Еўрапейскага Моладзевага Форума, запрашае ўдзельнікаў беларускіх моладзевых арганізацый і ініцыятыў прыняць удзел у семінары, скіраваным на пашырэнне ведаў маладых беларусаў па тэмах, звязаных з моладзевай палітыкай і прасоўваннем інтарэсаў моладзі на розных узроўнях. Семінар "Падтрымка моладзі ў Еўропе: прынцыпы, палітыка, практыка” з’яўляецца першым з мерапрыемстваў, запланаваных Радай для правядзення ў 2014 годзе ў межах адукацыйнага курса "Акадэмія моладзевай палітыкі”.

Першы семінар пройдзе 22-23 лютага ў Мінску.
Тэмы cемінара
Што такое моладзевая палітыка і чаму моладзь вылучаецца асобнай катэгорыяй.
Развіццё моладзевай палітыкі ў Еўропе.
Праблемы развіцця моладзевай палітыкі ў Беларусі, магчымасці на яе ўплываць.
Хто можа прыняць удзел у семінары?

Да ўдзелу ў першым семінары, які пройдзе 22-23 лютага ў Мінску, запрашаюцца прадстаўнікі/-чкі недзяржаўных моладзевых арганізацый ці ініцыятыў ва ўзросце ад 18 да 31 году, якія пражываюць у Беларусі і зацікаўленыя ў працы, скіраванай на абарону і прасоўванне інтарэсаў беларускай моладзі.

Перавага пры адборы будзе аддавацца прадстаўнікам/-чкам сяброўскіх арганізацый Беларускага нацыянальнага савета "РАДА”. Вітаецца актыўны ўдзел моладзі з рэгіёнаў Беларусі.
Што трэба, каб прыняць удзел?

Каб прыняць удзел неабходна спампаваць анкету, запоўніць яе і выслаць да 20 лютага на адрас info@rada.fm з тэмай ліста "АМП”.

Арганізатары пакрываюць выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне падчас семінара.



Источник: http://ampby.org/2014/02/11/36449/
Категория: Еўрапейская Адукацыя | Добавил: Admin (12.02.2014) W
Праглядаў: 696 | Теги: палітыка, практыка, Семінар, Моладзь, Падтрымка моладзі ў Еўропе: прынцып | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Форма Увахода
Логин:
Пароль:
Катэгорыі раздзелу
Еўрапейская Адукацыя [85]
Стыпендыя [25]
Пошук
Навіны Свету
Нашыя партнэры
 Рух  Менскі Еўраклуб Каталог TUT.BY  Віцебскі Еўраклуб вітае гасьцей  Менскі Еўраклуб  Народны журналіст

Конкурс на лепшага знаўцу паўстання Кастуся Каліноўскага

Статыстыка