НАВІНЫ

Галоўная » Статьи » Адукацыя » Еўрапейская Адукацыя

Сустрэча на тэму "Навучанне ў Польшчы"

Запрашаем на нефармальную сустрэчу «Паступленне ў польскі універсітэт без паслуг пасярэднікаў». Сустрэчу правядзе прадстаўніца ВНУ WSNHiD – Вышэйшай Школы Гуманітарных Навук і Журналістыкі (г. Познань) Аляксандра Балашова.

Падчас сустрэчы будуць разглядацца наступныя пытанні:
якія дакументы патрэбныя для паступленні ў польскую вну;
патрабаванні да паступлення;
патрэбны ўзровень валодання польскай мовай;
як пазбегнуць паслуг пасярэднікаў і непатрэбных грашовых выдаткаў;
мажлівыя складанасці падчас навучання ў Польшчы;
якія мажлівасці дае праграма Erasmus, што дзейнічае ў WSNHiD
любыя пытанні, цікавыя для ўдзельнікаў сустрэчы.

Інфармацыя аб спікеры:

Аляксандра Балашова – чалец прыёмнай камісіі і каардынатар па працы з замежнымі студэнтамі WSNHiD і праграмы Эразмус. Мінчанка, выпускніца WSNHiD. З 2006 г. Жыве і працуе ў Познані.

З артыкулам Аляксандры на сайце www.adukacyja.info можна пазнаёміцца ў рубрыцы Уласны досвед.

Час і месца правядзення мерапрыемства

Адукацыйны цэнтр «Фіальта» (падрабязную інфармацыю пра Цэнтр і схему даезда можна знайсці на сайце.

вул. Мяснікова, 35.

Уваход вольны.

Пачатак у 18.00

Категория: Еўрапейская Адукацыя | Добавил: Admin (01.05.2014) W
Праглядаў: 701 | Теги: праграма Erasmus, Навучанне ў Польшчы, WSNHiD | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Форма Увахода
Логин:
Пароль:
Катэгорыі раздзелу
Еўрапейская Адукацыя [85]
Стыпендыя [25]
Пошук
Навіны Свету
Нашыя партнэры
 Рух  Менскі Еўраклуб Каталог TUT.BY  Віцебскі Еўраклуб вітае гасьцей  Менскі Еўраклуб  Народны журналіст

Конкурс на лепшага знаўцу паўстання Кастуся Каліноўскага

Статыстыка