НАВІНЫ

Галоўная » Статьи » Еўраклуб

19 сакавіка адбылася сустрэча з Валерам Мазынскім.

Валер Мазынскі распавеў пра пастаноўку спектакля "Кастусь Каліноўскі”.



Таксама на сустрэчы выступіў бард Андрэй Мельнікаў




ДАВЕДКА

Валер Мазынскі, нарадзіўся 20 лютага 1947 у в. Вялікае Стахово (Барысаўскі раён) - тэатральны рэжысёр. Заслужаны дзеяч мастацтваў, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі. Галоўны рэжысёр Коласаўскага тэатра ў Віцебску (1976-89). Паставіў шэраг знакавых спектакляў - «Званы Віцебску» і «Кастусь Каліноўскі» па творах У. Караткевіча, «Сымон-музыка» Якуба Коласа.

З 1991 у Менску. Стварыў (1993) тэатр-лабараторыю беларускай драматургіі «Вольная сцэна», які спачатку працаваў на Малой сцэне Купалаўскага тэатра, а потым здабыў уласнае памяшканне на Крапоткіна, 44 (цяпер Тэатр беларускай драматургіі). «Вольная сцэна» паспяхова ўяўляла Беларусь на міжнародных фэстах. Тэатр ставіў сатырычныя, надзённыя спектаклі, з-за чаго ў 2000 Мазынский быў звольнены з тэатра. Заснаваў незалежны тэатр з такім жа назовам. Да 2003 «Вольная сцэна» была адзіным незалежным беларускамоўным тэатрам. Але тэатру стварылі немагчымыя для выжывання ўмовы і праект быў зачынены. Фінальным спектаклем незалежнага тэатра стаў «Прынц Мамабук» па п'есе Дударава - эпатажная камедыя з алюзіямі на беларускую рэчаіснасць.

Пасля звальнення з тэатра Мазынский працаваў вартаўніком, будаўніком і вахцёрам. Патрапіў на Акресціна падчас Плошчы-2006, дзе з сакамернікамі паставіў аматарскі спектакль «На дні» (па п'есе Горкага).

 У 2008 году зняў тэлефільм па п'есе Янкі Купалы «Тутэйшыя». У 2011 - дакументальную стужку «Як пошугі маланкі» аб дзеячэ нацыянальна-вызваленчага руху 1950-х гадоў Расціславе Лапіцкім.

Андрэ́й Міхайлавіч Ме́льнікаў — выканаўца аўтарскай песьні (гітара), літаратар. Жыве ў г. Гомель. Сталы ўдзельнік фэстывалю беларускай аўтарскай песьні і паэзіі «Аршанская бітва».

Нарадзіўся ў вёсцы Доўск Рагачоўскага раёну Гомельскай вобласьці. Працаваў у г. Сьветлагорску (прадпрыемства «Цэнтрэнэргамантаж»). Закончыў завочны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Францыска Скарыны (беларуская мова і літаратура).

Категория: Еўраклуб | Добавил: Admin (22.03.2013)
Праглядаў: 878 | Теги: Кастусь Каліноўскі, Еўраклуб, Валер Мазынскі, Андрэй Мельнікаў | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Форма Увахода
Логин:
Пароль:
Катэгорыі раздзелу
Еўропа [74]
Беларусь [132]
Віцебск [108]
Рэгіён [77]
Еўраклуб [44]
Адукацыя [110]
Гісторыя [11]
ВЫБОРЫ 2014 [15]
Відэа [13]
Пошук
Навіны Свету
Нашыя партнэры
 Рух  Менскі Еўраклуб Каталог TUT.BY  Віцебскі Еўраклуб вітае гасьцей  Менскі Еўраклуб  Народны журналіст

Конкурс на лепшага знаўцу паўстання Кастуся Каліноўскага

Статыстыка