НАВІНЫ

Галоўная » Статьи » Еўропа

13 ліпеня — «Басовішча»

"Басовішча" - гэта імпрэза падрыхтаваная Беларускім аб'яднаннем студэнтаў у Польшчы, пры дапамозе людзей добрай волі, якія ўгледзелі ў ёй нагоду праявіць сябе ў розных формах нашага шматпакутнага зямнога існавання: этычнага, музычнага, нацыянальнага, эканамічнага, сацыяльнага.

Фестываль Музыкі Маладой Беларусі "БАСовішча" праводзіцца штогадова (з 1990 г.) на лясной палянцы Барык у мястэчку Гарадок на Беласточчыне. Гэта найбуйнейшы і найстарэйшы фестываль беларускай рок-музыкі ў свеце. Назва фестывалю паходзіць ад акроніму назвы арганізатараў: БАС- Беларускае Аб'яднанне Студэнтаў.

Беларускае Аб'яднанне Студэнтаў (БАС) узнікла ў 1981 годзе. Гэта пазаўрадавая арганізацыя, якая аб'ядноўвае студэнцкую моладзь беларускай нацыянальнасці. Дзеячы БАС-у, як і члены сястрынай арганізацыі Незалежнае Аб'яднанне Студэнтаў (NZS), прынялі актыўны ўдзел у змаганнях з камуністычнай сістэмай. У вольнай Польшчы Беларускае Аб'яднанне Студэнтаў займаецца перш за ўсё культурнай, грамадскай і асветніцкай дзейнасцю. На сённяшні дзень арганізацыя існуе пры акадэмічных асяродках Беластоку і Варшавы.

У кожным выпуску фестывалю удзельнічаюць беларускамоўныя гурты з Беласточчыны-у мінулым R.F. Braha, Kardon, The Dvery, Wiadro, 5set5 а зараз Zero-85, Rima, Beton. Штогод у асноўнай частцы праграмы «Басовішча» і конкурснай частцы бяруць удзел госці з-за ўсходняй мяжы. У сувязі са складаным палітычным становішчам (рэжым Лукашэнкі) фестываль як для беларускіх выканаўцаў, так і для публікі становіцца неаднакратна адзіным месцам, у якім могуць паказаць сваю артыстычную экспрэсію, адчуць сябе вольным чалавекам.

Ад пачатку свайго існавання мэта фестываля - будаванне дыялогу і партнёрства паміж маладым пакаленнем беларусаў і палякаў. З 1990 г. на сцэне ў Барыку польска-беларуская публіка магла пабачыць і пачуць выступленні наступных гуртоў: Уліс, Новае Неба, Мроя, Крама, Deviation, Н.Р.М., ZET, Pomidoroff, Neuro Dubel, Ляпіс Трубяцкой, Gurzuf, Троіца, Kriwi, Палац, Drum Extasy, KULT, Armia, Proletaryat, Pidżama Porno, Acid Drinkers, Illusion, Lao Che, C.K.O.D., KSU, Lipali ды шмат іншых. 

Басовішча гэта мерапрыемства некамерцыйнае, уваход на імпрэзу вольны.

Галоўным спонсарам фестывалю застаецца Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Рэспублікі Польшча - адзінка адказная за фінансаванне культурнай дзейнасці нацыянальных меншасцей у Польшчы.

А зараз інфа для тых, хто натхніўся вышэйнапісаным і вырашыў пабачыць гэта сваімі вачыма.

Праграма фестывалю:

ПЯТНІЦА 13.07.2012

ГАЛОЎНАЯ СЦЭНА:

18:00 – афіцыйнае адкрыццё Фестывалю

18:15 – Dead Courier (PL)


19:00 - TerraKod (BY)

20:00 - :B:N: (BY)

21:00 – ILO&friends (PL)

22:00 - Raggafaya (PL)

23:30 - Rima (PL)

00:30 - Sciana (BY)


ПЛЯЦОЎКА (2:00 - 5:00):

Dj Dtekk (PL)

Dj Kreep (BY)

Dj Nobel (BY)

 

СУБОТА 14.07.2012

ГАЛОЎНАЯ СЦЭНА:


18:00 - выступ пераможцаў Адборышча (BY)

19:30 - IQ 48 (BY)

21:00 - Kalmary (BY)

22:00 - Farben Lehre (PL)

22:30 - Znich (BY)

00:30 - Neuro Dubel (BY)


ПЛЯЦОЎКА (2:00 - 5:00):

Dj Majki (PL)

Dj Kreep (BY)

Dj Nobel (BY)



Источник: http://basowiszcza.org
Категория: Еўропа | Добавил: wasek07 (12.07.2012)
Праглядаў: 1087 | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Форма Увахода
Катэгорыі раздзелу
Еўропа [74]
Беларусь [132]
Віцебск [108]
Рэгіён [77]
Еўраклуб [44]
Адукацыя [110]
Гісторыя [11]
ВЫБОРЫ 2014 [15]
Відэа [13]
Пошук
Навіны Свету
Нашыя партнэры
 Рух  Менскі Еўраклуб Каталог TUT.BY  Віцебскі Еўраклуб вітае гасьцей  Менскі Еўраклуб  Народны журналіст

Конкурс на лепшага знаўцу паўстання Кастуся Каліноўскага

Статыстыка