НАВІНЫ
Доўгатэрміновая валанцёрская праца ў Францыі
У межах праграмы "Моладзь у дзеянні” шукаецца валанцёраў з Беларусі для ўдзелу ў экалагічным праекце ў Францыі, муніцыпалітэт Сан-П'ер дэ Кутанс. Валанцёраў запрашае арганізацыя "Авріль”. Праект разлічаны на 12 месяцаў (кастрычнік 2013 – верасень 2014). Абавязкі валанцёра: арганізацыя вандровак; планаванне экалагічных мерапрыемстваў для дзяцей; дапамога ў праектах "Моладзь у дзеянні”; кантактаванне з міжнароднымі партнёрамі; справаводства і пераклад дакументаў; дапамога ў правядзенні моладзевых абменаў. Рэжым працы: не больш за 30 гадзін на тыдзень. Фінансавыя ўмовы: арганізатары кампенсуюць 90% выдаткаў на дарогу, візу, страхоўку, пражыванне, харчаванне. Валанцёры забяспечваюцца кішэнёвымі грошамі, маюць мажлівасць наведваць моўныя курсы. Патрабаванні да кандыдата: узрост 18-30; зацікаўленасць у пытаннях навакольнага асяроддзя, біялогіі; працы з моладдзю; хаця б мінімальнае валоданне францускай мовай; перавагі кандыдатам, якія жывуць у сельскай мясцовасці, без досведу ўдзелу ў міжнародных праграмах. Заяўка складаецца з рэзюмэ і матывацыйнага ліста на ангельскай мове. Дасылаць на адрас alina.or.seledka@gmail.com. Дэдлайн падачы заяўкі: 12 красавіка 2013. Пры ўзнікненні пытанняў звяртацца да Аліны Станкевіч, ГА «Фіальта» ( alina.or.seledka@gmail.com, тэл. +375 29 336 15 36).
Источник: http://www.adukacyja.info
Категория: Еўрапейская Адукацыя | Добавил: bostonceltics (03.04.2013)
Праглядаў: 494
| Теги: валанцёры , “Моладзь у дзеянні”
| Рейтинг: 5.0 /3
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[
Рэгістрацыя |
Уваход ]