Пражскі Інстытут даследаванняў праблем бяспекі (PSSI) ў супрацоўніцтве з Аддзелам грамадскай дыпламатыі НАТА у дзевяты раз праводзіць летнюю школу для студэнтаў магістарскіх праграм напрамкаў паліталогіі, міжнародных адносін і эканомікі. Тэма летняй школы гэтага года – "Праблемы бяспекі НАТА”. Асноўнай мэтай летняй школы з'яўляецца прадастаўленне высокакваліфікаванага курса для цяперашніх студэнтаў, заснаванага на інтэрактыўных семінарах і мадэляванні з удзелам міжнародных экспертаў па бяспецы. Пытанні, якія будуць разглядацца пад час летняй школы: – Кібербяспека; – Энергетычная бяспека; – Адносіны Расіі і НАТА; – Аўганістан пасля 2014 года; – ЗША і ЕС погляд на праблемы бяспекі НАТА. Рэгістрацыйны ўнёсак – 80 эўра. Арганізатары забяспечваюць харчаванне і пражыванне ўдзельнікаў, выдаткі на падарожжа кампенсуюцца часткова. Заяўка на ўдзел складаецца з запоўненай анкеты, CV і эссэ, якія неабходна накіраваць на электронную скрыню Штэфана Крыстынсэна (Mr. Stephen Christensen) christensen@pssi.cz