Цэнтар супрацоўніцтва моладзі ў Гдыні — польская няўрадавая і незалежная арганізацыя, якая працуе з моладзьдзю, лідэрамі грамадзкіх арганізацыяў у супрацоўніцтве з Гарадзкой Радаю гораду Гдыня запрашае актывістаў і лідэраў грамадзкіх арганізацыяў узяць удзел у навучальным візыце ў Гдыню.
Патрабаваньні да ўдзельнікаў:
- маладыя, актыўныя, ініцыятыўныя студэнты ці прадстаўнікі ГА ва ўзросьце 20-30 гадоў; - грамадзяне Беларусі; - добрае валоданьне расейскай мовай.
Візыт адбудзецца 4-15 сакавіка 2013 году.
Арганізатары пакрываюць выдаткі на праезд, пражываньне, харчаваньне. Удзельнікі аплочваюць выдаткі на страхоўку. Віза выдаецца бясплатна.
Каб узяць удзел, неабходна запоўніць анкету, якая знаходзіцца ў даданым файле «anketa», і даслаць на электронны адрас: civic.cwm@gmail.com
Апошні тэрмін падачы заявак: 15 сьнежня 2012 году.
Падрабязная інфармацыя — на сайце: http://www.cwm.org.pl/opis.php?idp=2&idr=5&ids=428 |