Запрашаем на нефармальную сустрэчу «Паступленне ў польскі універсітэт без паслуг пасярэднікаў». Сустрэчу правядзе прадстаўніца ВНУ WSNHiD – Вышэйшай Школы Гуманітарных Навук і Журналістыкі (г. Познань) Аляксандра Балашова.
Падчас сустрэчы будуць разглядацца наступныя пытанні:
якія дакументы патрэбныя для паступленні ў польскую вну;
патрабаванні да паступлення;
патрэбны ўзровень валодання польскай мовай;
як пазбегнуць паслуг пасярэднікаў і непатрэбных грашовых выдаткаў;
мажлівыя складанасці падчас навучання ў Польшчы;
якія мажлівасці дае праграма Erasmus, што дзейнічае ў WSNHiD
любыя пытанні, цікавыя для ўдзельнікаў сустрэчы.
Інфармацыя аб спікеры:
Аляксандра Балашова – чалец прыёмнай камісіі і каардынатар па працы з замежнымі студэнтамі WSNHiD і праграмы Эразмус. Мінчанка, выпускніца WSNHiD. З 2006 г. Жыве і працуе ў Познані.
З артыкулам Аляксандры на сайце www.adukacyja.info можна пазнаёміцца ў рубрыцы Уласны досвед.
Час і месца правядзення мерапрыемства
Адукацыйны цэнтр «Фіальта» (падрабязную інфармацыю пра Цэнтр і схему даезда можна знайсці на сайце.
вул. Мяснікова, 35.
Уваход вольны.
Пачатак у 18.00 |