Да 26 кастрычніка ёсць магчымасць прыняць удзел у дзесяцідзеннай праграме зімовай школы (з 4 – па 15 лютага 2013г.), якая будзе падзелена на адзін тыдзень у Аўстрыі(Інсбрук) і адзін тыдзень ў Італіі (Бальзано/Бозэн) і будзе уключаць:
- лекцыі выбітных выкладчыкаў з Еўропы, Паўночнай Амерыкі і Азіі; - круглыя сталы і дыскусіі з эскпертамі прадстаўнікамі ўстаноў (лакальных, рэгіянальных, міжнародных); - адукацыйныя візіты і публічныя лекцыі ў Інсбруку і Бользано з палітыкамі і грамадскімі дзеячамі.
Да ўдзелу ў Зімовай школе запрашаюцца: - маладыя даследчыкі і навукоўцы; - студэнты і магістранты, дактаранты; - супрацоўнікі міжнародных арганізацый альбо няўрадавых арганізацый.
Для ўдзелу неабходна запоўніць аплікацыйную форму і напісаць эссэ (500 слоў) на тэму Федэралізм і: - інтэграцыя мігрантаў - моўныя правы - права на свабоду рэлігіі - правы карэнных народаў
Для ўдзельнкаў есць магчымаць атрымаць стыпендыю, як частковую (пражыванне), так і поўную (пражыванне і транспартныя выдаткі).
Падрабязней тут.
Источник: http://eurac.edu |