НАВІНЫ

Галоўная » Статьи » Рэгіён

Аршанскія актывісты будуць судзіцца з райвыканкамам за пікет

Пікет быў запланаваны на 30 кастрычніка. У той час па аварыйным мосце, які ўжо літаральна развальваўся па частках, яшчэ ездзілі гарадскія аўтобусы – з рызыкай для жыццяў пасажыраў. Звароты да ўладаў з тым, каб распачаць рамонт маста, не дапамагалі, і Юрый Нагорны з Яўгенам   Анішчанкам збіраліся параіцца з гараджанамі, што рабіць. А таксама хацелі прыцягнуць увагу шырокай грамадскасці да гэтай праблемы.

Аднак яны атрымалі забарону ад уладаў. Да ўсяго, ліст за подпісам намесніка старшыні райвыканкаму Алега Смірноўскага дайшоў да заяўнікаў са спазненнем. Чыноўнік забараніў акцыю на падставе рашэння Аршанскага гарвыканкаму – дарэчы, дзяржаўнага органа, якога ўжо не існуе, бо ў Воршы гарадскі выканкам ужо даўно аб'яднаны з раённым.

У рашэнні, прынятым яшчэ ў 2012 годзе, гаварылася, што арганізатары абавязаныя прадаставіць разам з заяўкай дамовы на абслугоўванне акцыі. Гэта патрабаванне распасюджана па ўсёй Віцебскай вобласці. Аднак, на думку арганізатараў, яно супярэчыць заканадаўству аб масавых сходах у Рэспубліцы Беларусь і стварае падставы для парушэння правоў грамадзянаў на публічнае выказванне сваіх думак і меркаванняў.

Тым не менш, актывісты звярнуліся ў міліцыю, службу ЖКГ і ў цэнтральную паліклініку, каб заключыць патрэбныя дамовы.

"Аднак з райаддзела міліцыі і з цэнтральнай паліклінікі нам адказалі, што дамовы будуць заключаць толькі калі нам дазволяць акцыю. А з камунальнага прадпрыемства "Спецаўтабаза" мы ўвогуле не атрымалі аніякага адказу. Такім чынам, і адміністрацыі гэтых структур парушаюць згаданае рашэнне гарвыканкаму, а праз гэта парушаюцца нашы правы. Таму мы хочам, каб і прадстаўнікі кіраўніцтва гэтых структур з'явіліся на суд, а суд каб абавязаў іх заключыць з намі дамовы. Просім таксама адмяніць забарону райвыканкама і даць нам дазвол на мерапрыемства", -- кажа Яўген Анішчанка.

На працягу месяца, які прайшоў з часу атрымання актывістамі адмовы, з аварыйным мастом адбыліся пэўныя змены. 5 лістапада ў Воршы пабываў старшыні Віцебскага аблвыканкаму Аляксандр Косінец і асабіста загадаў спыніць рух транспарту па аварыйным мосце. Зроблена гэта было толькі 21 лістапада. Але дагэтуль няма яснасці ні з тэрмінамі рамонту, ні з яго фінансаваннем. Раней чыноўнікі казалі, што на рамонт трэба 105 мільярдаў рублёў, але іх няма. Старшыня аблвыканкаму сказаў, што спатрэбіцца сума, у два з паловай разы большая – ужо 350-370 мільярдаў. А 28 лістапада заявіў, што аблвыканкам выдатковае на гэтыя мэты … ажно цэлы 1 мільярд…

У святле апошніх падзеяў актывіст руху "За Свабоду" Юрый Нагорны і актывіст аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Яўген Анішчанка лічаць абмеркаванне з землякамі праблемы рамонту аварыйнага маста па-ранейшаму актуальным.



Источник: http://spring96.org/be/news/67495
Категория: Рэгіён | Добавил: Fox (30.11.2013)
Праглядаў: 707 | Теги: пікеты, суды, акцыі | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Форма Увахода
Катэгорыі раздзелу
Еўропа [74]
Беларусь [132]
Віцебск [108]
Рэгіён [77]
Еўраклуб [44]
Адукацыя [110]
Гісторыя [11]
ВЫБОРЫ 2014 [15]
Відэа [13]
Пошук
Навіны Свету
Нашыя партнэры
 Рух  Менскі Еўраклуб Каталог TUT.BY  Віцебскі Еўраклуб вітае гасьцей  Менскі Еўраклуб  Народны журналіст

Конкурс на лепшага знаўцу паўстання Кастуся Каліноўскага

Статыстыка