20 кастрычніка ў Віцебскім Еўрапейскім клубе
адбылося святкаванне дваццаць пятай гадавіны стварэння аргкамітэта БНФ
"Адраджэнне”. Павіншаваць адзін аднаго сабраліся сябры партыі. Шмат добрых
слоў, шмат добрых успамінаў прынеслі на юбілей госці і арганізатары
мерапрыемства. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць тых сяброў, хто не дажыў да
юбілею.
Сярод прысутных было досыць шмат моладзі, якая, па
словах больш дасведчаных сябраў партыі, уяўляе сабой рухаючую сілу ў барацьбе
за пабудову новай дзяржавы.
Не абышлося і без размоваў аб далейшіх
перспектывах. Старшыня Віцебскай абласной арганізацыі БНФ Леанід Аўтухоў вельмі
выразна выказаў сваё меркаванне: "Сёння, калі нам давядзецца ўзяць уладу ў свае
рукі, толькі БНФ можа пабудаваць новую краіну”.
|