НАВІНЫ

Галоўная » Статьи » Беларусь

Аляксандр Мілінкевіч пачаў збіраць подпісы

Лідар Руху "За Свабоду"  27 ліпеня асабіста прыняў удзел у пікеце па збору подпісаў за ягонае вылучэнне ў кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Пікет быў прысвечаны 22-й гадавіне падпісання Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце. Над пікетоўшчыкамі, якія стаялі працяглы час ля станцыі метро "Уручча", луналі бел-чырвона-белы і еўразвязаўскі сцягі, на якія аператыўна адрэагавалі два нарады міліцыі.

Аднак пасля праверкі дакументаў праваахоўнікі вымушаны былі сцішыць свой службовы імпэт.


Пасля сустрэчаў і размоваў з людзьмі на вуліцы Аляксандр Мілінкевіч рушыў разам з паплечнікамі на абыход кватэраў.

На наступны дзень 28 ліпеня збор подпісаў за Аляксандра Мілінкевіча адбыўся каля універсама "Першамайскі", дзе лідар Руху "За Свабоду" таксама асабіста з кожным паразмаўляў і адказаў на пытанні, якія цікавяць людзей.

Як вядома, для рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты вылучэнцам ад грамадзян неабходна сабраць тысячу подпісаў выбарашчыкаў акругі.



Источник: http://www.pyx.by
Категория: Беларусь | Добавил: wasek07 (30.07.2012)
Праглядаў: 602 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Форма Увахода
Катэгорыі раздзелу
Еўропа [74]
Беларусь [132]
Віцебск [108]
Рэгіён [77]
Еўраклуб [44]
Адукацыя [110]
Гісторыя [11]
ВЫБОРЫ 2014 [15]
Відэа [13]
Пошук
Навіны Свету
Нашыя партнэры
 Рух  Менскі Еўраклуб Каталог TUT.BY  Віцебскі Еўраклуб вітае гасьцей  Менскі Еўраклуб  Народны журналіст

Конкурс на лепшага знаўцу паўстання Кастуся Каліноўскага

Статыстыка