НАВІНЫ

Галоўная » Статьи » Беларусь

Аляксандру Мілінкевічу споўнілася 65

Старшыня Руху "За свабоду"  Аляксандр Мілінкевіч нарадзіўся  25 ліпеня 1947 года ў Гродна і сёння святкуе круглую дату - яму споўнілася 65 год. 


У 1990-1996 гг. Аляксандр Мілінкевіч займаў пасаду намесніка старшыні Гродзенскага гарвыканкама, дзе займаўся пытаннямі адукацыі, культуры, аховы здароўя, моладзі, спорту, СМІ, рэлігіі, міжнародных адносін і аховы гістарычнай спадчыны.

У 2001 годзе - кіраўнік перадвыбарчай кампаніі кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Сямёна Домаша.

У кастрычніку 2005 года Аляксандр Мілінкевіч стаў адзіным кандыдатам ад дэмакратычнай апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах 2006 года.

26 кастрычніка 2006 г. стаў лаўрэатам прэміі "За свабоду думкі" імя Андрэя Сахарава, якую штогод прысуджае Еўрапарламент. Гэта прэмія заснавана Еўрапарламентам у 1988 годзе і прысуджаецца штогод за дасягненні ў справе абароны правоў чалавека і яго асноўных свабодаў, а таксама за павагу міжнароднага заканадаўства і развіццё дэмакратыі.

Перад выбарамі 2010 года заявіў аб сваім намеры зноў вылучыцца кандыдатам у прэзідэнты, аднак пасля зняў сваю кандыдатуру і падтрымаў Рыгора Кастусёва.

Адным з падарункаў да сённяшняй круглай даты можна лічыць рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па вылучэнні лідара Руху "За Свабоду" Аляксандра Мілінкевіча кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў пятага склікання.

Ад шчырага сэрца віншуем Аляксандра Уладзіміравіча з юбілеем! Няхай для Вас не будзе недасягальных вяршынь, поспехаў Вам у грамадска-палітычнай дзейнасці, сямейнага дабрабыту і моцнага здароўя!



Источник: http://eurobelarus.info
Категория: Беларусь | Добавил: wasek07 (25.07.2012)
Праглядаў: 669 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Форма Увахода
Катэгорыі раздзелу
Еўропа [74]
Беларусь [132]
Віцебск [108]
Рэгіён [77]
Еўраклуб [44]
Адукацыя [110]
Гісторыя [11]
ВЫБОРЫ 2014 [15]
Відэа [13]
Пошук
Навіны Свету
Нашыя партнэры
 Рух  Менскі Еўраклуб Каталог TUT.BY  Віцебскі Еўраклуб вітае гасьцей  Менскі Еўраклуб  Народны журналіст

Конкурс на лепшага знаўцу паўстання Кастуся Каліноўскага

Статыстыка