Беларусь мае свае інтарэсы на ледзяным кантыненце, і гэтыя інтарэсы датычацца не толькі навукі. У Антарктыдзе знаходзяцца велізарныя запасы карысных выкапняў. А таксама прысутнасць на гэтым кантыненце — абавязковая ўмова для таго, каб атрымаць статус кансультацыйнай краіны ў гэтай сферы. Але каб мець такую станцыю, неабходна затраціць велізарныя сродкі. Трэба пабудаваць, даставіць на ледзяны кантынэнт і ўсталяваць адмысловыя модулі. Арганізацыя ў Антарктыдзе беларускай станцыі абыдзецца ў некалькі мільёнаў долараў. Пра гэта паведаміў старшыня Прэзідыўму Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Анатоль Русецкі падчас прамой тэлефоннай лініі з насельніцтвам, перадае БелТА. Зараз у Антарктыдзе актыўную навуковую дзейнасьць вядуць больш за 30 краінаў свету. Свае станцыі там маюць ЗША, Японія, Кітай, Германія, Расія і іншыя.
Источник: http://belta.by |