НАВІНЫ

Галоўная » Статьи » Беларусь

Дзесяты Нацыянальны конкурс школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?».
Конкурсныя заданні арыентаваныя на вучняў 8-11 класаў, каманда складаецца з 5 вучняў і кіраўніка. Падрыхтоўка да конкурса і выкананне заданняў адборачнага тура і фінала могуць быць выкарыстаны настаўнікамі для паглыблення ведаў па гісторыі Беларусі і Еўропы, а таксама ў якасці зместу пазакласнай выхаваўчай працы для настаўнікаў, зацікаўленых у выхаванні любові, гонару і патрыятычных пачуццяў да сваёй краіны.

Конкурс 2013 года праводзіцца ўтры этапы:

1. Пісьмовы адборачны тур. Выкананне заданняў з’яўляецца ўмовай для ўдзелу ў адкрытых поўфіналах. Заданні адборачнага тура складзены з улікам заяўленай тэмы і арыентуюць на заданні паўфіналаў. Пры неабходнасці адбору камандаў для ўдзелу ў паўфіналах яго крытэрыям будзе вынік выканання гэтых пісьмовых заданняў. Адказы дасылаць праз адваротную сувязь сайта eurashkola.eu ці на электронны адрас: igken11@gmail.com да 8 красавіка 2013 г. (Глядзі файл "Рэгістрацыя адказаў”)

Назва каманды:

Мясцовасць (горад, вёска):

Навучальная ўстанова (установа культуры, клуб):

Кіраўнік каманды:

Узрост удзельнікаў каманды:

Кантакты: маб.тэл. mail:

Правільныя адказы пісьмовага адборачнага тура будуць выкладзены на сайце з 8 па 14 красавіка.

2. Паўфіналы: плануецца правядзенне некалькіх рэгіянальных "жывых” паўфіналаў з удзелам заяўленых каманд. Месцы правядзення паўфіналаў будуць вызначацца з улікам тэрытарыяльнага размеркавання каманд (напрыклад – Брэст, Гродна, Мінск, Магілеў). (Глядзі файл "Рэкамендацыі”)

3. Фiнал (камандная гульня з удзелам пераможцаў паўфіналаў). Фінал плануецца на пачатак ліпеня.

Паўфіналы конкурса плануецца правесці ў перыяд з 1 па 12 мая 2013 г. Дакладны дзень і месца правядзення спаборніцтваў для кожнай каманды будуць вызначаны пасля апрацоўкі ўсіх заявак да 18 красавіка. Транспартныя выдаткі кампенсуюцца арганізатарамі, запланавана кава-паўза і агульны абед пасля падвядзення вынікаў паўфінала.

Усе каманды–удзельніцы атрымаюць ад арганізатараў конкурсу памятныя дыпломы, сувеніры, прызы.

Чакаем Вашага актыўнага ўдзелу ў конкурсе!

Неабходныя файлы можна спампаваць тут:

· Заданні конкурсу.pdf

· Рэгістрацыя адказаў.doc

· Рэкамендацыі.pdf



Источник: http://eurashkola.eu/
Категория: Беларусь | Добавил: Admin (27.03.2013) W
Праглядаў: 874 | Теги: Конкурс, Еурапейская школа | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Форма Увахода
Катэгорыі раздзелу
Еўропа [74]
Беларусь [132]
Віцебск [108]
Рэгіён [77]
Еўраклуб [44]
Адукацыя [110]
Гісторыя [11]
ВЫБОРЫ 2014 [15]
Відэа [13]
Пошук
Навіны Свету
Нашыя партнэры
 Рух  Менскі Еўраклуб Каталог TUT.BY  Віцебскі Еўраклуб вітае гасьцей  Менскі Еўраклуб  Народны журналіст

Конкурс на лепшага знаўцу паўстання Кастуся Каліноўскага

Статыстыка