НАВІНЫ
Фэст імя Каліноўскага пераносіцца на нявызначаны тэрмін
У Астравецкім райвыканкаме кажуць пра «вялікую загружанасць па мерапрыемствах на гэты дзень».
Фестываль імя Кастуся Каліноўскага, які мусіў адбыцца 22 чэрвеня ў Астраўцы, пераносіцца на невядомы тэрмін. «Нам пра гэта паведамілі толькі сёння з выканкама, — кажа адзін з арганізатараў фэста Усевалад Сцебурака. — Прычыну не патлумачылі, кажуць пра вялікую загружанасць па мерапрыемствах на гэты дзень». У мінулыя гады, як зазначае Сп. Сцебурака, выканкам усяляк дапамагаў правядзенню фэста — асабліва, у тэхнічным плане. Сёння на паседжанні ў выканкаме было вырашана фэст перанесці, праўда, дата не ўдакладнялася. «Шкада, што пра гэта мы даведаліся ўсяго за пяць дзён да пачатку», — кажа Сцебурака. Фэст, прысвечаны 150-годдзюпаўстання Каліноўскага з удзелаў бардаў і літаратараў мусіў адбыцца на беразе возера Кайміна. |
Категория: Беларусь | Добавил: bostonceltics (18.06.2013)
|
Праглядаў: 557
| Рейтинг: 0.0/0 |
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи. [ Рэгістрацыя | Уваход ]
|
|