З галоўнай плошчы райцэнтра нядаўна прыбралі помнік Леніну. На гэтым месцы збіраюцца зрабіць галерэю з бюстаў знакамітых ураджэнцаў Глыбоччыны.
На плошчы будуць знаходзіцца скульптурныя выявы заснавальніка першага беларускага тэатра Ігната Буйніцкага, мастака і пісьменніка Язэпа Драздовіча, авіяканструктара Паўла Сухога. А таксама, УВАГА, - прэм’ер-міністра БНР Вацлава Ластоўскага!!! Язэп Драздовіч Вацлаў Ластоўскі Але ў Глыбоцкім райвыканкаме адказалі што Ленін усёж такі вернецца ў Глыбокае пасля рэстаўрацыі, бо зараз ен (помнік) знаходзіцца на рэстаўраціі. Пасля помнік паставяць у адным з мікрараёнаў горада.
Цяперашні стан помніка Леніну (фота з сайта news.vitebsk.cc)
|