НАВІНЫ

Галоўная » Статьи » Беларусь

Мілінкевіч: Можам зноў убачыць імітацыю

"Улады апынуліся ў сітуацыі, калі і хочацца і колецца. Яны добраахвотна ніколі б нічога не мянялі, бо баяцца рэформаў, сацыяльна-эканамічных і палітычных, і ўвесь час адкладаюць іх. З іншага боку, без падтрымкі Еўрасаюзу тыя самыя эканамічныя рэформы немагчымыя. А Брусэль патрабуе палітычнай лібералізацыі", - зазначае Аляксандр Мілінкевіч.



На ягоную думку, вельмі верагодна, што "мы зноў убачым гульню ў дэмакратызацыю, імітацыю". Напрыклад, мажарытарная сістэма выбараў у парламент будзе змененая на прапарцыйную, але галасы пры гэтым будуць лічыцца па-старому, кажа Мілінкевіч.


"Сапраўдны дэмантаж састарэлай палітычнай сістэмы магчымы толькі пасля вызвалення палітвязняў і поўнага спынення рэпрэсій, а таксама ўнутранага грамадска-палітычнага дыялогу, вынікам якога павінны стаць мадэрнізацыя заканадаўства і, галоўнае, якаснае змяненне прынцыпаў яго правапрымянення", - заявіў лідар Руху "За Свабоду”.
Категория: Беларусь | Добавил: Admin (20.02.2012)
Праглядаў: 654 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Форма Увахода
Катэгорыі раздзелу
Еўропа [74]
Беларусь [132]
Віцебск [108]
Рэгіён [77]
Еўраклуб [44]
Адукацыя [110]
Гісторыя [11]
ВЫБОРЫ 2014 [15]
Відэа [13]
Пошук
Навіны Свету
Нашыя партнэры
 Рух  Менскі Еўраклуб Каталог TUT.BY  Віцебскі Еўраклуб вітае гасьцей  Менскі Еўраклуб  Народны журналіст

Конкурс на лепшага знаўцу паўстання Кастуся Каліноўскага

Статыстыка