Былі паказаныя відэасюжэты з фрагментамі біяграфіі пісьменніцы, урыўкі з яе інтэрв’ю ў дзень, калі стала вядома аб прысуджэнні ёй гэтай самай прэстыжнай літаратурнай прэміі.


Затым настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Тамара Захарэвіч і Аліна Латыш зрабілі падрабязны аналіз пяці самых галоўных кніг пісьменніцы, а таксама зачытваліся ўрыўкі з гэтых твораў.

Удзельнікі імпрэзы прымалі актыўны ўдзел у абмеркаванні твораў пісьменніцы. |