НАВІНЫ

Галоўная » Статьи » Беларусь

Мы - гэта і ёсць Еўропа. Вандроўка ў Гродна
Гродна, напэўна адзін з нешматлікіх беларускіх гарадоў, якія збераглі для нашчадкаў вялікую частку гістарычнай забудовы і старадаўнюю планоўку. Нездарма горад называюць музеем і архітэктурным запаведнікам. Гістарычны цэнтр складае больш 300 гектараў тэрыторыі горада. А колькі гістарычных помнікаў зруйнавала вайна і улады Саветаў?!

 "Гародня унікальны спалучэннем шматлікіх культурных традыцый. Бо калі ў XII-XIII сагоддзях. на тэрыторыі сучаснай Беларусі панавала толькі драўлянае абарончае дойлідства, у гэты час мураваныя абарончыя пабудовы пачалі з'яўляцца ў Гародне", - распавядае Антон Астаповіч. "І гэтыя мураваныя пабудовы пасля былі арганічна ўключаны ў новую замкаваю пабудову Вітаўта". 

Гістарычны цэнтр унікальны помнікамі Барыса-Глебскаай (Каложскай) царквы XII стагоддзя, каралеўскімі Старым і Новым замкамі XVI і XVIII стагоддзяў, архітэктурнымі ансамблямі касцёлаў і манастыроў, гарадскімі забудовамі канца XIX - пачала XX стагоддзяў.

Каложская царква ўяўляе сабой незвычайны архітэктурны прыклад - у 1853 годзе паўднёвая сцяна і частка заходняй сцяны царквы абрынуліся ў Нёман, і пабудову вырашылі ўмацаваць: замест мураваных сцен, якія абваліліся, зрабілі драўляныя, а пасля побач з падмуркам паўднёвай сцяны пабудавалі каменную падпорную сцяну.

Новы замак у Гродна, які будаваўся ў XVIII стагоддзі ў якасці рэзідэнцыі Аўгуста III, меў залу для паседжанняў соймаў. Пасля другой Сусветная Вайны палац быў перабудаваны і атрымаў рысы сталінскага ампіра, але планіровачная структура палаца цалкам захавалася. І менавіта тут, у гэтым палацы адбыўся знакаміты так званы "маўклівы сойм” пры другім падзеле Рэчы Паспалітай.

У Гродна арганічна спалучаліся і шматлікія рэлігіёзныя плыні: побач з каталіцкім кляштарам можна пабачыць праваслаўныя цэрквы, сінагогі.

У гэтую вандроўку Мінскі Еўрапейскі клуб прыемна здзівіў сваіх удзельнікаў нечаканай экскусіяй – гісторыю Фарнага касцёла і незвычайнага гадзінніка распавёў Аляксандр Мілінкевіч. Як вядома, спадар Мілінкевіч займаўся навуковай рэстаўрацыяй самага старога гадзінніка ў Еўропе, які працягвае працаваць зараз на вежы Фарнага касцела. У Гродна гэты гадзіннік быў устаноўлены яшчэ напачатку 16 стагоддзя, калі горад атрымаў поўнае Магдэбурскае права. Гадзіннік працаваў да таго часу, як горад быў амаль цалкам разбураны войскамі расейскага цара Аляксея Міхайлавіча. Ратуша была амаль цалкам разбурана, але гадзіннікавы механізм цудам захаваўся. І напачатку 18 стагоддзя гадзіннік быў змешчаны на вежу касцёла. Зараз гэты гадзіннік лічыцца візітоўкай Гродна.

Вандроўкі з Мінскім Еўрапейскім клубам па еўрапейскай Беларусі працягваюцца. Усіх жадаючых запрашаем адкрываць для сябе беларускую Еўропу.

Кардынатар праекту Юрась Меляшкевіч распавядае пра наступную вандроўку: "Насамрэч, разрыва паміж захадам і ўсходам у гістарычнай перспектыве не было. Ён утварыўся толькі ў найноўшай гісторыі Беларусі, калі мяжа паміж савецкай Расіяй і Польшчай разрэзала тэрыторыю краіны на дзеве часткі. На захадзе палацы, цэрквы, касцёлы і іншыя архітэктурныя аб’екты былі перададзеныя ўладальнікам і добра даглядаліся. А на ўсходзе ўсё гэтае багацце адыйшло дзяржаве ў руках якой хутка занядбалася. І вось каб растлумачыць гэтыя акалічнасці мы ладзім вандроўку па маршруце Мінск-Свіслач-Красны Бераг-Бабруйск, дзе можна пабачыць, што архітэктурнае і культурнае аблічча "ўсходняй” Беларусі ні чым не адрозніваецца ад "заходняй”. Таму запрашаю ўсіх цікаўных у наступныя "Падарожжы ў Еўропу!”




Источник: http://euroclub.pyx.by
Категория: Беларусь | Добавил: wasek07 (17.07.2012)
Праглядаў: 1317 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Форма Увахода
Катэгорыі раздзелу
Еўропа [74]
Беларусь [132]
Віцебск [108]
Рэгіён [77]
Еўраклуб [44]
Адукацыя [110]
Гісторыя [11]
ВЫБОРЫ 2014 [15]
Відэа [13]
Пошук
Навіны Свету
Нашыя партнэры
 Рух  Менскі Еўраклуб Каталог TUT.BY  Віцебскі Еўраклуб вітае гасьцей  Менскі Еўраклуб  Народны журналіст

Конкурс на лепшага знаўцу паўстання Кастуся Каліноўскага

Статыстыка