НАВІНЫ

Галоўная » Статьи » Беларусь

Разьвітальная сустрэча

Улетку 2011 года скончыліся паўнамоцтвы ў Часовага Паверанага ў справах ЕС у Беларусі Жана-Эрыка Хольцапфеля. Ён быў першым прадстаўніком Еўразьвязу ў Беларусі. Памятаю, як гадоў зь дзесяць таму грамадскія і палітычныя актывісты ўздымалі пытаньне адкрыцьця прадстаўніцтва ЕС у Беларусі. З Бруселя спачатку скептычна глядзелі на гэтую ініцыятыву. Беларускія ўлады таксама былі не ў захапленьні ад яе. Але паступова справы неяк пайшлі. Паспрыяла гэтаму далучэньне да Еўразьвязу нашых суседзяў — Польшчы, Літвы і Латвіі, з аднаго боку, і зацікаўленасьць у крэдытах, эканамічнай дапамозе, спадзяваньне на дарэмшчыну — з другога.

Праца французскага дыпламата, які прадстаўляў Еўразьвяз у Беларусі, была няпростая. На ягоную кадэнцыю прыпаў час пошукаў шляхоў да супрацы, затым перыяд пацяпленьня ў стасунках паміж Еўразьвязам і Беларусьсю ў 2009–2010 гадах і перыяд рэзкага пагаршэньня адносінаў, зьвязаны з выбарамі ў сьнежні 2010 года. Гэты перыяд скончыўся непрызнаньнем выбараў з боку ЕС, зьяўленьнем палітзьняволеных, вялікім сьпісам неўязных у Еўразьвяз беларускіх чыноўнікаў, гнеўнымі абвінавачваньнямі, якія гучалі з абодвух бакоў. Усе гэтыя хістаньні і ваганьні адбыліся літаральна за тры гады.

Разьвітальная сустрэча з Часовым Павераным у справах ЕС у Беларусі праходзіла ў Доме дружбы на Захарава. На ёй былі прадстаўнікі афіцыйных уладаў, палітычнай апазіцыі, няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў і журналісты. Як заўсёды, на такога кшталту сустрэчах запрошаная беларуская публіка была падзелена на дзьве часткі. З аднаго боку групаваўся афіцыёз, з другога — дэмакраты. Пераходным зьвяном паміж імі былі прадстаўнікі культуры ды дыпламаты розных замежных краінаў, якія з прафесійным уменьнем размаўлялі і з аднымі, і з другімі.

Афіцыйная частка — разьвітальнае слова Жана-Эрыка Хольцапфеля і прамова некага з намесьнікаў міністра замежных спраў Беларусі — прайшла ў вялікай зале прыёмаў. Затым нефармальная частка сустрэчы перамясьцілася ў дворык Дома дружбы, на газон зь зялёнай травою, дзе можна было што-небудзь зьесьці, а самае істотнае — сустрэцца і паразмаўляць з тымі, да каго сьпецыяльна не дайшоў дзеля занятасьці. Мае калегі з іншых няўрадавых арганізацыяў ужо былі ў курсе маіх праблемаў. "Як у цябе справы?” — пацікавіўся адзін вядомы сацыёлаг. "Яшчэ на свабодзе”, — адказаў я. "Гм”, — няпэўна гмыкнуў ён. "Алесік, — спыталася добрая мая прыяцелька Жанна, — скажы, чым мы табе можам дапамагчы?” — "Я вельмі люблю сухафрукты, — адказаў я, — курагу, разынкі, чарнасьліў, і гарэшкі таксама перадавайце”. Мы пасьмяяліся.

Категория: Беларусь | Добавил: Fox (09.12.2013)
Праглядаў: 595 | Теги: Алесь Бяляцкі | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Форма Увахода
Катэгорыі раздзелу
Еўропа [74]
Беларусь [132]
Віцебск [108]
Рэгіён [77]
Еўраклуб [44]
Адукацыя [110]
Гісторыя [11]
ВЫБОРЫ 2014 [15]
Відэа [13]
Пошук
Навіны Свету
Нашыя партнэры
 Рух  Менскі Еўраклуб Каталог TUT.BY  Віцебскі Еўраклуб вітае гасьцей  Менскі Еўраклуб  Народны журналіст

Конкурс на лепшага знаўцу паўстання Кастуся Каліноўскага

Статыстыка