НАВІНЫ

Галоўная » Статьи » Беларусь

Рэформа ВНУ. Вышэйшая адукацыя за 2 гады?

Беларуская вышэйшая школа стаіць на парозе чарговага рэфармавання. Вучыцца ў ВНУ 4–5 гадоў — гэта вельмі шмат, выказаў меркаванне Аляксандр Лукашэнка 24 ліпеня прымаючы з дакладам міністра адукацыі Сяргея Маскевіча

Па словах прэзідэнта «студэнтам хопіць два гады, каб грызьці навуку ў сьценах акадэмій, унівэрсытэтаў, інстытутаў. А астатнія два гады яны павінны працаваць на вытворчасьці. Як да такой ідэі ставяцца адмыслоўцы ў сферы вышэйшай адукацыі? 

Ці зможа студэнт атрымаць неабходныя веды за 2 гады,  каб ужо на трэцім курсе ён паўнавартасна працаваў ці то на заводзе, ці то ў школе, ці то яшчэ дзе-небудь?


Выкладчык Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі Андрэй Юркоў цалкам падтрымлівае прапанову Аляксандра Лукашэнкі скараціць навучальны працэс у сваёй галіне, бо ўсё роўна  тое, чаму вучаць у ВНУ, на вытворчасьці не патрэбна. Наша сельгаснавука і тэорыя абсалютна не зьвязаныя з рэчаіснасьцю і практыкай.  

А вось кіраўнік аднаго з навукова-дасьледчых інстытутаў Нацыянальнай акадэміі навук кажа, што навуковага супрацоўніка за 2 гады рэальна падрыхтаваць немагчыма. 

 «Таму што навуковы супрацоўнік павінен займацца пытаньнямі, якія, мала вывучаныя. Для гэтага трэба мець нармальную базавую адукацыю. Трэба ведаць вышэйшую матэматыку, трэба ведаць фізыку. Калі гэта не дакладныя навукі, таксама трэба шмат чаго ведаць. І гэта ўсё за год-два не засвоіш. А інакш гэта будзе тое самае, што вы зазірняце ў энцыкляпэдыю: вы там знойдзеце тое, што вядома. А калі трэба нешта новае рабіць, трэба думаць, шмат дасьледаваньняў правесьці. Толькі потым вы зможаце выдаваць нейкія новыя ідэі, рашэньні, якія будуць працаваць».


Прафэсар-фізык Станіслаў Шушкевіч перакананы, што ўдасканаленьне ўсёй сыстэмы адукацыі, у тым ліку і вышэйшай школы, неабходнае. На яго думку, Беларусі трэба як мага хутчэй далучыцца да Балёнскага працэсу, правесьці рэформы ў ВНУ. Але гэта рабіць павінны прафэсіяналы:

«Для таго каб рэфармаваць адукацыю, трэба самому мець прыстойную адукацыю. Дык вось тая правінцыйная адукацыя, якую ў правінцыйным пэдагагічным інстытуце атрымаў Лукашэнка, яна проста не дазваляе гаварыць на гэтую тэму. Ён не разумее, што такое вышэйшая адукацыя. Адукацыя — гэта калі закладаюцца традыцыі (і, дарэчы, у Беларусі яны ёсьць: Горацкая сельгасакадэмія, Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, Політэхнічны ўнівэрсытэт, іншыя прыстойныя навучальныя ўстановы). Ёсьць сусьветная сыстэма ўдасканальваньня вышэйшай адукацыі. А тут ён кажа: павучыўся 2 гады — ідзі ў вёску. Ён можа рэфармаваць тэатар, балет, мадэрнізуе тое, чаго абсалютна не разумее.

Я думаю, адукацыю трэба ўдасканальваць увесь час. Але гэта права структур адукацыі. Гэта павінны рабіць прафэсіяналы. А ў нас гэта робіць невук».

За 18 гадоў прэзыдэнцтва Аляксандар Лукашэнка не адзін раз ужо рэфармаваў адукацыю. Самы яскравы прыклад — пераход школы на 12-гадовае навучаньне, а потым раптоўна — зноў вяртаньне да 11-годкі. Гэтае рэфармаваньне адгукаецца дагэтуль: выкладчыкі ВНУ часьцяком у жаху ад нізкага ўзроўню школьнай падрыхтоўкі. Прахадны бал, да прыкладу, на пэдагагічныя спэцыяльнасьці складае 120 з 400 магчымых, а на сельскагаспадарчыя нават не дасягае 100.




Источник: http://www.svaboda.org
Категория: Беларусь | Добавил: wasek07 (25.07.2012)
Праглядаў: 1147 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Форма Увахода
Катэгорыі раздзелу
Еўропа [74]
Беларусь [132]
Віцебск [108]
Рэгіён [77]
Еўраклуб [44]
Адукацыя [110]
Гісторыя [11]
ВЫБОРЫ 2014 [15]
Відэа [13]
Пошук
Навіны Свету
Нашыя партнэры
 Рух  Менскі Еўраклуб Каталог TUT.BY  Віцебскі Еўраклуб вітае гасьцей  Менскі Еўраклуб  Народны журналіст

Конкурс на лепшага знаўцу паўстання Кастуся Каліноўскага

Статыстыка