НАВІНЫ

Галоўная » Статьи » Беларусь

Рух «За Свабоду» правёў акцыю салідарнасці з выдавецтвам «Логвінаў»

Больш за чатыры мільёны рублёў перадаў Рух «За Свабоду» падчас акцыі ў падтрымку выдавецтва «Логвінаў», набыўшы кніжкі і частку сумы ахвяраваўшы.

«Улада вельмі баіцца свабоднага слова, свабоднага мыслення і ўвогуле незалежных ініцыятываў, хоча ўсё кантраляваць. Але якраз вольнае слова кантраляваць немагчыма», - пракаментаваў акцыю салідарнасці старшыня Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч.

Па ягоных словах, на такіх прыкладах «беларусам трэба вучыцца падтрымліваць адзін аднаго».

«Салідарнасць – адзінае, што мы можам супрацьпаставіць рэпрэсіўным дзеянням уладаў. І ў беларусаў ужо ёсць досвед паспяховых акцый салідарнасці па выплаце вялікіх штрафаў і дапамозе палітзняволеным. Падтрымка выдавецтва "Логвінаў" можа стаць яшчэ адным прыкладам», – сказаў першы намеснік старшыні Руху Юрась Губарэвіч.

Па ягоных словах, «дапамагаючы выжыць кнігарні праз набыццё і распаўсюд беларускай літаратуры, мы інвестуем ва ўласную будучыню».

У акцыі прынялі ўдзел старшыня Руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч, намеснікі старшыні Юрась Губарэвіч і Алесь Лагвінец, а таксама прадпрымальнік, сябра Руху Мікалай Рамашын.

Дзіцячыя кніжкі, набытыя ў межах акцыі, былі перададзеныя кіраўніцтвам арганізацыі ў два дзіцячыя садкі Мінска.

‎http://pyx.by/bel/naviny/ruh/3929/

#SaveLohvinau

Категория: Беларусь | Добавил: Admin (12.02.2015)
Праглядаў: 545 | Теги: Рух За свабоду!, выдавецтва Логвінаў | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Форма Увахода
Катэгорыі раздзелу
Еўропа [74]
Беларусь [132]
Віцебск [108]
Рэгіён [77]
Еўраклуб [44]
Адукацыя [110]
Гісторыя [11]
ВЫБОРЫ 2014 [15]
Відэа [13]
Пошук
Навіны Свету
Нашыя партнэры
 Рух  Менскі Еўраклуб Каталог TUT.BY  Віцебскі Еўраклуб вітае гасьцей  Менскі Еўраклуб  Народны журналіст

Конкурс на лепшага знаўцу паўстання Кастуся Каліноўскага

Статыстыка