НАВІНЫ

Галоўная » Статьи » Беларусь

Сэмінары «Правы студэнтаў простай мовай» у Мінску
Як студэнтам змяніць універсітэт і не атрымаць «па шапцы»
 
 Што такое сапраўдны ўніверсітэт, якім ён павінен быць? Якія праблемы хвалююць беларускіх студэнтаў і як іх можна вырашыць? Прыходзьце на семінар «Правы студэнтаў простай мовай» 25 мая альбо 1 чэрвеня. Дэдлайн 23 і 30 мая адпаведна.
 
У праграме семінара: тэорыя і філасофія правоў чалавека, правы студэнтаў, дыскусіі пра сапраўднага студэнта, яго/яе ролю і месца ва ўніверсітэце, а таксама дзеянні і механізмы абароны правоў студэнтаў.
 
Заяўкі на семінары 25 мая і 1 чэрвеня прымаюцца да 23 і 30 мая адпаведна! Спяшайцеся - колькасць месцаў абмежавана! Абодва семінары пройдуць у Мінску.
 
Пра што семінар?
 
У першай частцы семінары мы пагутарым пра гісторыю і ідэі, на якіх грунтуюцца Правы чалавека, а таксама якім чынам можна іх абараняць. Другая частка семінара цалкам прысвечана Правам студэнтаў, механізмам іх абароны і дыскусіі пра сапраўднага студэнта. Акрамя гэтага мы паразважаем аб студэнцкай супольнасці і ўніверсітэце: якімі яны павінны быць і што мы можам зрабіць для гэтага. Паспрабуем разабрацца, якія асноўныя праблемы ёсць у студэнтаў і як іх можна вырашыць. Вядучыя семінара - маладыя беларускія праваабаронцы і актывісты студэнцкіх арганізацый.
 
Каго мы чакаем?
 
 Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца студэнты беларускіх вну і моладзь.
 
Дзе і калі адбудзецца?
 
Семінары пройдуць у Мінску 25 мая і 1 чэрвеня 2013 арыентыровачна з 11.00 да 17.00. Дакладнае месца правядзення будзе паведамлена адабраным удзельнікам. Анлайн-заяўку запаўняйце тут. Дэдлайн падачы заявак 23 і 30 мая адпаведна.
 
Увага! Запаўняючы анкету, вы пагаджаецеся з правілам поўнага ўдзелу ў семінары. Таксама звярніце ўвагу, што мы не маем магчымасці кампенсаваць праезд для іншагародніх удзельнікаў.
 
Дадатковыя магчымасці для ўдзельнікаў
 
 Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены семінар, прадугледжана паглыбленае навучанне правам чалавека і правам студэнтаў, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.
 
Даведка
 
 Семінар «Правы студэнтаў простай мовай» ладзяцца прафсаюзнай групай «Студэнцкая Рада» і камандай адукацыйнай праграмы «Правы чалавека «на пальцах».
Категория: Беларусь | Добавил: bostonceltics (23.05.2013)
Праглядаў: 634 | Теги: Семинар | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Форма Увахода
Катэгорыі раздзелу
Еўропа [74]
Беларусь [132]
Віцебск [108]
Рэгіён [77]
Еўраклуб [44]
Адукацыя [110]
Гісторыя [11]
ВЫБОРЫ 2014 [15]
Відэа [13]
Пошук
Навіны Свету
Нашыя партнэры
 Рух  Менскі Еўраклуб Каталог TUT.BY  Віцебскі Еўраклуб вітае гасьцей  Менскі Еўраклуб  Народны журналіст

Конкурс на лепшага знаўцу паўстання Кастуся Каліноўскага

Статыстыка