У праграме Фестывалю - мастацкія фільмы, прадстаўленыя амбасадамі Вялікабрытаніі, Германіі, Францыі, Украіны, Кубы, ЗША, Італіі, яны адлюстроўваюць самыя розныя аспекты правоў чалавека. У межах Фестывалю ў Сусветны дзень барацьбы са СНІДам (1 снежня), адбудзецца паказ беларускага фільма «Вышэй за неба» , прадастаўленага Праграмай развіцця ААН у Беларусі. Гэты фільм аб праблеме дыскрымінацыі людзей з ВІЧ, а таксама аб такіх вечных каштоўнасцях, як каханне , сяброўства і вернасць. У фае кінатэатра арганізавана тэматычная фотавыстава, прысвечаная 20- годдзю Сусветнай канферэнцыі ААН па правах чалавека (1993г. Вена, Аўстрыя) . У ходзе Сусветнай канферэнцыі была распрацавана і прынятая Венская дэкларацыя і Праграма дзеянняў, а таксама заснавана Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека. У праграму фестывалю ўключаны наступныя фільмы: 1 снежань - Вышэй за неба / Беларусь 2012 2 снежня - Зроблена ў Дагенхэме / Вялікабрытанія , 2010 3 снежня - Бэлі, калі зможаш / Германія , 2010 4 снежня - Хамза / Францыя 2008 5 снежня - Прамысловец / Італія , 2011 6 снежня - Каханне, як атрута / Францыя , 2010 7 снежня - Служка / ЗША , 2011 8 снежня - За ўзгоркамі / Румынія , 2012 9 снежня - Клубнічнае і шакаладнае / Куба , 1993 10 снежня - Мелодыя для катрынкі / Украіна , 2008 Фільмы дэманструюцца на мове арыгінала з субтытрамі. Пачатак сеансаў у 19.00. Квіткі можна атрымаць бясплатна ў кінатэатры «Перамога» ў дзень паказу з 18.00. Колькасць квіткоў абмежавана колькасцю месцаў у кіназале.
Источник: http://glybokae.by/index.php/novosti/11-politika/2686-u-minsku-projdze-festyval-filma-chalavechaya-godnasts-ronasts-i-sp |