НАВІНЫ

Галоўная » Статьи » Беларусь

В Орше почтили память жертв сталинских репрессий

Аршанцы штогод зьбіраюцца ва ўрочышчы Кабыляцкая гара — гэта другое пасьля менскіх Курапатаў афіцыйна прызнанае месца расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Добраўпарадкаваньне самаробнага мэмарыялу падчас Дзядоў даўно стала клопатам аршанскіх актывістаў.

Сёлетняя сустрэча таксама распачалася з прыборкі месца масавага пахаваньня. А потым над мэмарыяльным каменем і крыжамі, усталяванымі на знак памяці пра загінулых, залуналі бел-чырвоныя сьцягі. І прысутныя падзяліліся сваімі ўспамінамі пра тое, як ствараўся мэмарыял, і пра тых, хто ў гэтым лесе недалёка ад пасёлка Андрэеўшчына знайшоў свoй апошні спачын.


Яшчэ на пачатку 1990-х гадоў падчас будаўніцтва чыгункі на Кабыляцкай гары пачалі знаходзіць чалавечыя парэшткі. Тады, калі толькі адкрылася праўда пра менскія Курапаты, і аршанцам удалося дамагчыся экспэртызы, якая прызнала, што і ў гэтых мясьцінах праводзіліся масавыя расстрэлы мірных жыхароў. Дакладнай колькасьці забітых тут людзей ня ведае ніхто, ацэнкі розьняцца — ад 3 тысяч да 5 тысяч чалавек.


Неўзабаве пасьля таго, як высновы экспэртаў былі агучаныя, з дапамогай мясцовых уладаў тут быў усталяваны помнік — камень з мэмарыяльнай шыльдай. Але шыльду некалькі разоў кралі невядомыя вандалы, а ўлады ўрэшце ўвогуле адцураліся ад традыцыі ўшаноўваць памяць ахвяр сталінскага тэрору. Помнік спакваля ператварыўся ў самаробны мэмарыял: цяпер пра трагічныя падзеі на Кабыляцкай гары нагадваюць валун, два драўляныя крыжы — каталіцкі і праваслаўны, і некалькі мэмарыяльных шыльдаў, усталяваных з прыватнай ініцыятывы сваякоў расстраляных тут ахвяраў.


Шыльду ў гонар свайго дзеда, расстралянага пад Воршай, усталяваў тут некалі краязнаўца Валадар Шушкевіч. Сёньня ён прыехаў ушанаваць памяць загінулых на Кабыляцкай гары разам са сваім сынам Алегам, праўнукам Цярэнція Шушкевіча, вязьня аршанскай турмы, расстралянага «за шпіянаж» звычайнага селяніна зь вёскі Вяробкі Лепельскага раёну.


Каля мэмарыялу выступілі паэтка Яўгенія Казлова, гісторык Юрый Копцік, сябар Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Юрый Конышка — адзін зь ліку ініцыятараў стварэньня мэмарыялу на Кабыляцкай гары. Згадаць сваіх рэпрэсаваных сваякоў ці знаёмых меў магчымасьць кожны, бо ці ня кожная беларуская сям’я панесла страты за час сталінскага тэрору...


Як і штогод, жалобнае мерапрыемства скончылася ускладаньнем кветак да каменя і крыжоў. Бо сёньня ўжо немагчыма сказаць, дзе ў гэтым лесе чыя магіла: урочышча Кабыляцкая гара — гэта суцэльнае масавае пахаваньне. На знак памяці пра гэта прысутныя павязалі на дрэвы бел-чырвона-белыя стужкі.


Аршанская моладзевая суполка «Зьвяз» зьбірае зьвесткі пра загінулых тут землякоў, а таксаама іншых людзей, якіх расстрэльвалі на Кабыляцкай гары, у тым ліку вязьняў аршанскай турмы, бязьвінных людзей, абвешчаных «злраднікамі народу». Плянуецца, што некалі будзе выдадзены бюлетэнь з апісаньнем лёсаў рэпрэсаваных ахвяраў сталінізму.

http://www.svaboda.org/content/article/27350944.html

Категория: Беларусь | Добавил: Admin (08.11.2015)
Праглядаў: 590 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Форма Увахода
Катэгорыі раздзелу
Еўропа [74]
Беларусь [132]
Віцебск [108]
Рэгіён [77]
Еўраклуб [44]
Адукацыя [110]
Гісторыя [11]
ВЫБОРЫ 2014 [15]
Відэа [13]
Пошук
Навіны Свету
Нашыя партнэры
 Рух  Менскі Еўраклуб Каталог TUT.BY  Віцебскі Еўраклуб вітае гасьцей  Менскі Еўраклуб  Народны журналіст

Конкурс на лепшага знаўцу паўстання Кастуся Каліноўскага

Статыстыка