НАВІНЫ

Галоўная » Статьи » Беларусь

Вынаходніцтва да ЧС-2014: клюшка замест відэльца

фота сайта nn.by

Новы прыбор стварылі ў Гомельскім прафесійна-тэхнічным каледжы машынабудавання з нержавейкі. Аўтарам з'яўляецца вынаходнік Станіслаў Галкоўскі. Гэта фактычна мініяцюрная пластыкавая хакейная клюшка з трыма зубцамі на канцы і рэжучай ніжняй паверхняй. За кошт таго, што ручка размяшчаецца зверху, ціск рэжучай паверхні атрымліваецца даволі высокім.

Такі сталовы прыбор можа стаць візітоўкай сусветнага чэмпіянату. Убачыўшы відэлец-клюшку, адразу ўспмніцца Беларусь.

Для масавага продажу відэлец-клюшка задуманы як пластыкавы і аднаразовы. Металічная мадэль — хутчэй сувенірная прадукцыя.

Аўтар назваў сваё вынаходства — «Чыкен-по». Chicken paw — у перакладзе з ангельскага азначае «курыная лапка». Відэлец-клюшка-нож, сапраўды, чымсьці нагадвае курыную лапку, якая ў XX стагоддзі стала адным з сімвалаў пацыфізму. Спорт жа спрадвеку мае пацыфісцкую накіраванасць. Яшчэ ў Старажытнай Грэцыі на час Алімпійскіх гульняў спыняліся ўсе войны.

На ручцы «Чыкен-по» хлопец змесціць сімволіку чэмпіянату, напіша Minsk-2014.



Источник: http://nn.by
Категория: Беларусь | Добавил: wasek07 (11.09.2012)
Праглядаў: 775 | Рейтинг: 5.0/2
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Форма Увахода
Катэгорыі раздзелу
Еўропа [74]
Беларусь [132]
Віцебск [108]
Рэгіён [77]
Еўраклуб [44]
Адукацыя [110]
Гісторыя [11]
ВЫБОРЫ 2014 [15]
Відэа [13]
Пошук
Навіны Свету
Нашыя партнэры
 Рух  Менскі Еўраклуб Каталог TUT.BY  Віцебскі Еўраклуб вітае гасьцей  Менскі Еўраклуб  Народны журналіст

Конкурс на лепшага знаўцу паўстання Кастуся Каліноўскага

Статыстыка