У траўні гэтага года “Край лясных азераў” пачаў акцыю “Ратуем нашу зямлю” накіраваную на знішчэнне баршчавіка Сасноўскага, які забруджвае палі, агароды і двары жыхароў.
Кіруе гэтай акцыяй кіраўнік ініцыятывы Васіль Казьянін грамадскі актывіст, сябра БА БНФ “Адраджэнне”.
Сарняк баршчавік Сасноўскага стаў сапраўднай экалагічнай катастрофай для беларускіх палёў, гарадоў і двароў вяскоўцаў. Ен ня толькі шкодзіць культурным раслінам але і з’яўляецца вельмі шкодным для людзей якія кантактуюць з ім. Грамадская ініцыятыва пачынае шырокую акцыю па барацьбе з гэтай шкоднай раслінай на тэрыторыі Сарочынскага сельскага савета дзе ім забруджаны 20 гектараў зямлі.
Абсталяванне і хімікаты добраахвотнікам вылучылі раённыя прадпрыемствы. На чатырох гектарах зямлі акупаванай баршчэўнікам ішла барацьба з гэтым злом. Агрэсар захапіў не толькі землі былых калгасаў, але пачаў наступаць на пасевы і агароды сялян. На радасць жыхарам пасля хімічнай атакі зялёны захопнік пажаўцеў, пачарнеў і, спадзяемся, знікне. Калі не - яго чакае новы наступ. Актывісты "Краю лясных азёр» маюць намер працягнуць барацьбу і распаўсюдзіць яе на іншыя вёскі.
|