НАВІНЫ

Галоўная » Статьи » Рэгіён

Ціск на патэнцыйных кандыдатаў у Глыбокім

І Яраслаў Берніковіч, і Зміцер Лупач збіраюцца балатавацца ў раённы і абласны саветы. Для іх, прадстаўнікоў мясцовых дэмакратычных сілаў, гэта ўжо не першая выбарчая кампанія.

"І кожны раз, як толькі набліжаюцца выбары, да нашай газеты і прадпрыемства "Прэфект-інфо" з'яўляюцца прэтэнзіі. Можам жыць спакойна некалькі гадоў, але надыходзіць нейкая выбарчая кампанія, і мы аказваемся ў цэнтры ўвагі розных кантралюючых структур. Перад мінулымі парламенцкімі выбарамі нас пільна правярала падатковая інспекцыя. Справа скончылася штрафамі. Цяпер даслалі ліст з абласной управы гандлю – што ў газеце заўважылі парушэнні закону "Аб рэкламе", адзінкавыя выпадкі, калі недакладна ўказаныя звесткі пра рэкламадаўцу. Але гэтае парушэнне зноў можа пацягнуць за сабой штраф!" – распавёў Яраслаў Берніковіч.

Актывіст кажа, што 15 студзеня прадстаўніка газеты выклікалі ў Віцебск, каб узяць тлумачэнні адносна парушэння п.4 артыкула 10 закону "Аб рэкламе". Аднак ліст з патрабаваннем прыехаць у рэдакцыі атрымалі са спазненнем на тыдзень. Тлумачэнняў даваць не давялося, але на верагоднае пакаранне па адміністрацыйнай справе гэта не ўплывае: калі суд прызнае віну заснавальніка прадпрыемства і рэкламнай газеты, то Яраславу Берніковічу пагражае штраф памерам ад 20 да 50 базавых велічынь паводле артыкулу 12.15 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях.

На думку спадара Берніковіча, ціск перад выбарамі вельмі ўплывае на і эмацыйны стан, і таму нечаканую пільнасць управы гандлю наўрад ці можна лічыць выпадковай з'явай:

"Падобна, хтосьці зацікаўлены, каб мы са Зміцерам Лупачам займаліся зараз не зборам подпісаў за сваё вылучэнне, а вырашалі праблемы з газетай, верагодным судовым працэсам і штрафам. Я гэтага не магу выключаць, бо мне вядомыя два выпадкі, калі ў нас на Глыбоччыне пад ціскам адмовіліся ісці ў кандыдаты прынамсі два чалавекі. Яны прасілі мяне не агучваць іх прозвішчы, але пра сутнасць справы я распавесці магу. Іх выклікалі ў аддзел ідэалогіі, пагражалі праблемамі на працы і наўпрост казалі: "Калі вы проста памыліліся, пагадзіўшыся ісці на выбары, мы вам даруем. А калі гэта свядомы выбар, тады рыхтуйцеся да непрыемнасцяў". І людзі вырашылі адмовіцца ад удзелу ў выбарчай кампаніі. Калі яшчэ да этапу рэгістрацыі кандыдатам распачынаюцца такія праблемы, то цяжка гаварыць пра тое, што на выбарах можна разлічваць на справядлівасць і аб'ектыўнасць".



Источник: http://spring96.org/be/news/68858
Категория: Рэгіён | Добавил: Fox (03.02.2014)
Праглядаў: 738 | Теги: выбары-2014 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Форма Увахода
Катэгорыі раздзелу
Еўропа [74]
Беларусь [132]
Віцебск [108]
Рэгіён [77]
Еўраклуб [44]
Адукацыя [110]
Гісторыя [11]
ВЫБОРЫ 2014 [15]
Відэа [13]
Пошук
Навіны Свету
Нашыя партнэры
 Рух  Менскі Еўраклуб Каталог TUT.BY  Віцебскі Еўраклуб вітае гасьцей  Менскі Еўраклуб  Народны журналіст

Конкурс на лепшага знаўцу паўстання Кастуся Каліноўскага

Статыстыка