Валер
Мазынскі распавеў пра пастаноўку спектакля "Кастусь Каліноўскі”.
Таксама на сустрэчы выступіў бард Андрэй Мельнікаў
ДАВЕДКА Валер Мазынскі, нарадзіўся 20 лютага 1947 у в. Вялікае Стахово (Барысаўскі раён) - тэатральны рэжысёр. Заслужаны дзеяч мастацтваў, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі. Галоўны рэжысёр Коласаўскага тэатра ў Віцебску (1976-89). Паставіў шэраг знакавых спектакляў - «Званы Віцебску» і «Кастусь Каліноўскі» па творах У. Караткевіча, «Сымон-музыка» Якуба Коласа. З 1991 у Менску. Стварыў (1993) тэатр-лабараторыю беларускай драматургіі «Вольная сцэна», які спачатку працаваў на Малой сцэне Купалаўскага тэатра, а потым здабыў уласнае памяшканне на Крапоткіна, 44 (цяпер Тэатр беларускай драматургіі). «Вольная сцэна» паспяхова ўяўляла Беларусь на міжнародных фэстах. Тэатр ставіў сатырычныя, надзённыя спектаклі, з-за чаго ў 2000 Мазынский быў звольнены з тэатра. Заснаваў незалежны тэатр з такім жа назовам. Да 2003 «Вольная сцэна» была адзіным незалежным беларускамоўным тэатрам. Але тэатру стварылі немагчымыя для выжывання ўмовы і праект быў зачынены. Фінальным спектаклем незалежнага тэатра стаў «Прынц Мамабук» па п'есе Дударава - эпатажная камедыя з алюзіямі на беларускую рэчаіснасць. Пасля звальнення з тэатра Мазынский працаваў вартаўніком, будаўніком і вахцёрам. Патрапіў на Акресціна падчас Плошчы-2006, дзе з сакамернікамі паставіў аматарскі спектакль «На дні» (па п'есе Горкага).
У 2008 году зняў тэлефільм па п'есе Янкі Купалы «Тутэйшыя». У 2011 - дакументальную стужку «Як пошугі маланкі» аб дзеячэ нацыянальна-вызваленчага руху 1950-х гадоў Расціславе Лапіцкім. Андрэ́й Міхайлавіч Ме́льнікаў — выканаўца аўтарскай песьні (гітара), літаратар. Жыве ў г. Гомель. Сталы ўдзельнік фэстывалю беларускай аўтарскай песьні і паэзіі «Аршанская бітва». Нарадзіўся ў вёсцы Доўск Рагачоўскага раёну Гомельскай вобласьці. Працаваў у г. Сьветлагорску (прадпрыемства «Цэнтрэнэргамантаж»). Закончыў завочны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Францыска Скарыны (беларуская мова і літаратура). |