НАВІНЫ

Галоўная » Статьи » Еўраклуб

Адбылася вандроўка па Бярэзінска-Дняпроўскаму міжрэччу + планы на наступную

Мінскі Еўрапейскі клуб і Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры пры падтрымцы агульнанацыянальнай кампаніі "Будзьма беларусамі" арганізавалі 19 жніўня чарговую паездку з цыклу "Падарожжа ў Еўропу".

У гэта падарожжа сабралася каля 50 чалавек, каб пабываць у шэрагу мястэчак Бярэзінска-Дняпроўскага міжрэчча.

Былі наведаныя Свіслач (замчышча, гістарычная мяшчанская забудова, брукаваны спуск да арчной прыстані), Стрэшын (Пакроўская царква канца 18-га стагоддзя, замчышча на беразе Дняпра, мяшчанская забудова), Жылічы (палацава-паркавы ансамбль Булгакаў кан. 18 – пач. 19 стст.), Красны Бераг (палацава-паркавы ансамбль Козел-Паклёўскіх кан. 19 ст., дзе цяпер вядуцца рэстаўрацыйныя работы, мемарыял дзіцячага канцэнтрацыйнага лагера часоў Другой сусветнай вайны), Бабруйск (ад забудоваў гістарычнага цэнтра да сінагогі).

Экскурсіі праводзілі мясцовыя краязнаўцы і старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч.

Калі вы зацікавіліся гэтымі падарожжамі, то наступная вандроўка адбудзецца 16 верасня па мястэчках Смаргоншчыны, Астравеччыны і Ашмяншчыны (Гудагай, Гервяты, дзе знаходзіцца адзін з самых прыгожых беларускіх касцёлаў, Міхалішкі ды іншыя).

Жадаючыя далучыцца ці атрымаць дадатковую інфармацыю могуць патэлефанаваць па тэлефоне (+37529)1694811 (Юрась Меляшкевіч).



Источник: http://pyx.by
Категория: Еўраклуб | Добавил: wasek07 (21.08.2012)
Праглядаў: 837 | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Форма Увахода
Катэгорыі раздзелу
Еўропа [74]
Беларусь [132]
Віцебск [108]
Рэгіён [77]
Еўраклуб [44]
Адукацыя [110]
Гісторыя [11]
ВЫБОРЫ 2014 [15]
Відэа [13]
Пошук
Навіны Свету
Нашыя партнэры
 Рух  Менскі Еўраклуб Каталог TUT.BY  Віцебскі Еўраклуб вітае гасьцей  Менскі Еўраклуб  Народны журналіст

Конкурс на лепшага знаўцу паўстання Кастуся Каліноўскага

Статыстыка