Гарадзенскі Еўрапейскі клуб абвяшчае набор слухачоў на публічныя лекцыі палітолага, намесніка старшыні Руху "За Свабоду" Алеся Лагвінца "Інтэграцыйныя працэсы ды інстытуцыі Еўрапейскага саюзу".
Мэта курсу – прадставіць дэталёвую карціну палітычных працэсаў і асноўных палітыкаў Еўразвязу, паказаць асноўныя мадэлі і этапы эвалюцыі ЕС, развіць у слухачоў навыкі аналізу еўрапейскіх інтэграцыйных працэсаў. У рамках курсу будуць
праведзены дэбаты і абмеркаванні актуальных пытанняў еўраінтэграцыі.
Алесь Лагвінец Запрашаюцца студэнты, маладыя спецыялісты і ўсе, хто зацікаўлены паглыбленым вывучэннем еўрапейскай інтэграцыі. Паспяховыя слухачы атрымаюць сертыфікат Еўраклубу і рэкамендацыі стажыравання.
Мова выкладання – беларуская (для вывучэння ўсіх матэрыялаў курсу веданне ангельскае мовы пажаданае, але не абавязковае).
Курс складаецца з трох частак і будзе выкладацца па суботах (1-га і 8-га і 15-га снежня). Пачатак заняткаў – 12.00, сканчэнне – 17.30 (з перапынкамі на каву).
Месца правядзення: усе зацікаўленыя запрашаюцца сустрэцца ў суботу 1 сьняжня а 12:00 для гарадзенскай Вежы пажарнага дэпо і потым разам пайсці на сядзібу, дзе будзе адбывацца курс.
Дадатковая інфармацыя і папярэдняя рэгістрацыя на курс па тэлефоне +375296061034 альбо праз ліставанне на lahviniec@gmail.com.
Больш пра курс: «Наша місія - еўрапеізацыя моладзі» http://www.adukacyja.info/component/content/article/170-aljaksandr-lagvinec-nasha-misiya- eurapeizacyja-moladzi.html |