Сустрэча са спадаром Дзміцерам–гэта заўжды
радасць, сапраўдная эмацыйная асалода. Як выбітны творца, ён вельмі дакладна
адчувае песенныя нюансы і настрой аўдыторыі. Ягонае выкананне заўжды жывое,
зменлівае, спявак удала адаптуе свае творы да настрою слухачоў, сітуацыі, месца,
робіць адкрыцці нават пад час выканання і шчодра дзеліцца імі з прысутнымі.
Гастрольнае падарожжа ізной прывяло спевака ў
Віцебск і на гэты раз са Старых Дарог, невялікага мястэчка, што славіцца на ўсю
Беларусь старадарожскай самагонкай. Свае выступы З.Вайцюшкевіч традыцыйна
пачынае з песні У.Някляева "Дарога”, якая, па яго словах, пасля падзей з калонай
былога кандыдата ў прэзідэнты на шляху да Плошчы пачынае гучаць па іншаму:” Не
з тымі пайшоў і дарогай не той”. Быў у
той калоне з гітарай і спадар Зміцер.
У сувязі з татальнай дарагавізнай па-іншаму загучала і вядомая многім " Песня
галоднага ваўка” на вершы Дранько-Майсюка. Асабліва краналі словы: "Шліце ежу
мне з-за мора, каб не спруцянеў”.
Ну, калі ўжо ёсць воўк, то
мусіць быць і заяц, заяц прыдуманы Караткевічам! Заяц, які варыць …піва.
Песенька прайшла на "ўра”, дарэчы, як і ўсе астатнія.
Як сапраўдны лірык, Вайцюшкевіч не абмінуў і самай эмацыйнай сферы чалавечых
узаемадачыненняў–кахання. Само сабой мужчыны да жанчыны і наадварот. Кранальна
і чароўна прагучала Караткевічава "Імпрэсія”, іранічна і месцамі саркастычна "
Коля і Оля”, эратычна і пяшчотна " Тая, што стомлена спіць” і " Тваё цела” на
вершы польскага паэта Рафала Ваячыка ў перакладзе Андрэя Хадановіча.
Асаблівай цеплынёй патыхала пры выкананні песні " Дамініка”, выкананне якой
было папярэджана расповедам пра агульна нацыянальнае інтэрнэт-апытанне наконт
самага прыгожага беларускага жаночага імя. Апытанне скончылася кур’ёзам: у
фінал выйшлі два імя Дамініка і Даздраперма. Якое імя перамагло–чытач мусіць
ужо здагадаўся.
Але тэматычны і выканаўчы дыяпазон спявака значна шырэйшы. Тут і патрыятычныя
песьні, і жартоўныя, і нават блатныя. Вядомая " Мурка”, перакладзеная з
расейскай Алесем Камоцкім, прагучала ў выкананні Змітра з асаблівым
неперадаваемым нацыянальным і эмацыйным каларытам.
У сувязі з тым, што за апошні час праз турэмныя клідоры прайшлі сотні
беларусаў, узнікла задума у стварэнні асобнага дыску на тэму зняволеных, для
якога творы ствараюцца і ўжо створаны. Актуальнасць узнятае тэмы слухачы
ацанілі, праслухаўшы песні, " Варанок”, " Ты чакай мяне былога” на вершы
Г.Бураўкіна, " Няхай яна мяне чакае”, якую спявак марыць выканаць з хорам Міністэрства ўнутраных спраў
і аркестрам Фінберга.
Жывучы ў Беларусі, нельга не ўспрымаць сябе еўрапейцам, нельга не цікавіцца
культурай сваіх суседзяў–таму у творчасці спевака прысутнічаюць песні, напісаныя на вершы расейскіх,
польскіх, украінскіх і нават шведскіх паэтаў. Па матывах вершаў аднаго шведскага
паэта Андрэй Хадановіч напісаў верш пра беларускага мужчыну, бо вобраз шведа,
убачаны праз падрадковы пераклад, аказаўся досыць прэсны і нецікавы.
Затое беларус паўстае перад намі ва ўсёй сваёй "прывабе”, як " чысты аб’ект
кахання”.
Паспрабаваў адказаць З.Вайцюшкевіч і на пытанне: " Што беларусу трэба?
Моцна прагучала песня польскай
" Салідарнасці” "Муры”: " Разбуры турмы муры, прагнеш свабоды, то бяры.”
Канцэрт складаўся з двух частак, добрых і разнастайных песень было багата. У
канцы прагучалі " Бывайце здаровы”, "Я нарадзіўся тут”. На развітанне спявак выказаў жаданне сустрэцца з віцебчукамі
ў новым годзе, у новай краіне.
С. Горкі. Пасля выступлення Зьміцер раздаваў аўтографы усим жадаючым, яких дарэчы было нямала... Відза для запампоўкі з depositfiles http://depositfiles.com/files/ercv00476 http://depositfiles.com/files/wb4tilwmr
|