19 жніўня адбудзецца цікавае падарожжа ў "Бярэзінска-Дняпроўскае міжрэчча”, якое арганізоўвае Мінскі Еўрапейскі клуб і Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры пры падтрымцы агульнанацыянальнай кампаніі "Будзьма беларусамі". Запрашаюцца ўсе жадаючыя. У чарговай паездцы з серыі "Падарожжа ў Еўропу" арганізатары запланавалі наведаць: Мястэчка Свіслач з рэшткамі старадаўняга замку, фрагментамі гістарычнай забудовы
Жылічы (фальварак Дабосна) – палацава-паркавы ансамбль Булгакаў кан. 18 – пач. 19 стст.
Красны Бераг – палацава-паркавы ансамбль Козел-Паклёўскіх кан. 19 ст.
Стрэшын – Пакроўская царква кан. 18 ст., замчышча, забудова мястэчка
Бабруйск – забудова гістарычнага цэнтра (фарштатаў), фартыфікацыйныя і службовыя пабудовы Бабруйскай крэпасці.
Жадаючыя далучыцца ці атрымаць дадатковую інфармацыю могуць патэлефанаваць па тэлефоне (+37529)1694811 (Юрась Меляшкевіч).
Источник: http://pyx.by, budzma.org |