Запрашаюцца ўсе жадаючыя да ўдзелу ў конкурсе еўраэсэ на тэму "Што я магу зрабіць, каб Беларусь сталася часткай Аб'яднанай Еўропы?", што ладзяць Еўрапейскі клуб і Рух "За Свабоду”.
У эсэ можна пісаць пра супольную беларуска-еўрапейскую гісторыю, агульную беларуска-еўрапейскую культурную прастору, супольныя каштоўнасці Беларусі і Еўразвязу, палітычныя і эканомічныя перспектывы Беларусі і ЕЗ, адукацыю і навуку. Таксама можна не абмяжоўвацца пазначанымі накірункамі і прапанаваць сваё бачанне пастаўленага пытання.
Апошні тэрмін падачы эсэ для ўдзелу ў конкурсе - 9 верасня гэтага году. Памер эсэ мусіць складаць ад 3500 да 8000 знакаў без прабелаў. У конкурсе могуць удзельнічаць асобы любога ўзросту.
Эсэ павінны быць напісаны на беларускай мове альбо любой афіцыйнай мове Еўразвязу.
Конкурсныя працы прымаюцца на электронную скрыню euroclub.miensk@gmail.com
Усе удзельнікі атрымаюць помныя ўзнагароды. Тры асобы, заняўшыя 1, 2 і 3-е месцы, будуць узнагароджаны спецыяльнымі прызамі ад Еўраклубу, Руху "За Свабоду” і кампаніі "Будзьма беларусамі!”.
Источник: http://pyx.by |