27 лютага ў Віцебскім Еўрапейскім клубе адбылася сустрэча з краязнаўцамамі Аляксандрам Стральцовым-Карвацкім і Андрэем Аляхновічам. А.Стральцоў-Карвацкі, эканаміст, краязнавец, намеснік старшыні Партыі БНФ гісторыяй займаецца даўно і натхнёна. Адна са сфер яго інтарэсаў - рэпрэсіі на землях ВКЛ у пэрыяд XVIII-XXI ст. Менавіта гэтай тэме было прысвечана выступленне.
А. Аляхновіч, краязнавец Друцка-Бярэзінскага краю, археолаг, педагог. У госці да Віцебскага Еўрапейскага клуба ён прыехаў разам з новай кнігай, матэрыялы для якой збіраліся амаль 7 год. Выданне атрымала гучную назву - "Хроніка палітычнага тэрору 1918-2008". У кнізе ўзгадваецца больш за 2200 імёнаў людзей, якіх можна азначыць адзіным словам "рэпрэсіраваны". І гэта толькі Крупскі рэгіён (так званае Малое Палессе). Беспрэцэдэнтныя выпадкі забойстваў адкрывае гісторыя тым, хто цікавіцца сваёй Айчынай, яе мінулым. Тым мінулым, у якім жылі Вашы продкі. |