Анатоль Тарас - псіхолаг, гісторык, пісьменнік, рэдактар. Гістарычную адукацыю атрымаў у Беларускім Дзяржаўным універсітэце. Скончыў аспірантуру Акадэміі педагагічных навук СССР у Маскве. Анатоль Тарас распавёў пра Інстытут беларускай гісторыі, які мае рэгістрацыю ў Латвійскай рэспубліцы. Праца ў Інстытуце пабудавана па прынцыпу ўзначалення асобных праэктаў уласнымі сіламі і сродкамі. У рамках дзейнасці Інтытута выдаецца шмат зборнікаў, брашур, альманах "Дзяды" і інш. У якасці пісьменніка Анатоль Тарас мае ўжо велізарную колькасць выданых кніг і брашур. Найбольш выдомыя з іх: "Войны Московской Руси с Великим княжеством Литовским и Речью Посполитой в XIV—XVII вв", "Анатомия ненависти: Русско-польские конфликты в XVIII—XX вв", "Грюнвальд, 15 июля 1410 год". Анатоль Тарас акрэсліў свае гістарычныя погляды на гісторыю Беларусі, яе адлюстраванне ў афіцыйнай гістарычнай навуцы і так званай "неафіцыйнай". Пад час сустрэчы шмат увагі было аддана развянчанню некаторых міфаў беларускай гісторыі: Лядовае пабоішча, Руска-польская вайна пачатку 17 ст. і інш. Мерапрыемства выклікала сапраўдную зацікаўленнасць публіцы, што пацвердзілі шматлікія пытанні прысутных.
|