У Віцебскім Еўрапейскім клубе 9 жніўня прайшла сустрэча з палітолагамі Аляксандрам Класкоўскім і Алесем Лагвінцом. Прысутныя абмяркоўвалі "Народную праграму", еўраінтэграцыю і мадэрнізацыю.
Як вядома з гісторыі, наша краіна ўжо была ў складзе Аб'яднанай Еўропы. Для нас будзе натуральна вярнуцца ў Еўропу зараз. Кіраўнік аддзела аналітычных праектаў інфармацыйнай камапаніі БелаПАН Аляксандр Класкоўскі распавёў пра інтэрнэт-крыніцы, з якіх можна рэгулярна атрымліваць інфармацыю пра дачыненні Беларусі і ЕС, працэсы дыялогу і мадэрнізацыі, якія ажыццяўляюцца пры садзейнічанні заходніх краін. Пазітыўную альтэрнатыву для Беларусі прапанаваў дарадца старшыні Руху "За Свабоду" Алесь Лагвінец, прэзентаваўшы "Народную праграму". У прысутных было шмат цікавых пытанняў да мінскіх гасцей, якія пераўтвараліся ў змястоўныя дыскусіі. Наведнікаў Віцебскага Еўраклуба цікавіла: 1) як камунікаваць з людзьмі, якія "нас не чуюць"; 2) для чаго ствараецца і да чаго вядзе Еўраазіяцкі саюз; 3) як прыцягнуць цікавасць да "Народнай праграмы"; 4) каму з дзяржслужачых патрэбна мадэрнізацыя; 5) якія асаблівасці стасункаў ЕС і Расіі…
Источник: http://pyx.by |