22 ліпеня у Наваполацку адбылася сустрэча з грамадзкім дзеячом, актывістам ТБМ спадаром Вінцуком Вячоркам.
Спадар Вінцук выстппіў з грунтоўным дасьледваньнем стану беларускай мовы у сучасным грамадзтве Беларусі. У своёй лекцыі ён шмат увагі надаў ролі беларускай дзяржавы у справе адраджэньня беларускай адукацыі у розныя гістарычныя перыяды, правёў аналогіі з многімі еурапейскімі народамі, што так сама маюць моўныя праблемы. Вельмі цікава й яскрава, на прыкладах, спадар Вінцук паказаў як можна у штодзённым пабытовым жыцьці пашыраць сфэру ужытку беларускай мовы, як гэтага можна патрабаваць у дзяржаўных чыноўнікаў.
Сустрэча выклікала значную цікавасьць и ня гледзячы на сьпякотнае надвор’е й пару адпачынкаў сабрала значную колькасьць людзей.
Па заканчэньні афіцыйнай часткі програмы спадар Вячорка адказаў на
шырокае кола пытаньняў прысутных. Сустрэча доужылася амаль чатыры гадзіны. |