НАВІНЫ

Галоўная » Статьи » Еўраклуб

У сённяшнім свеце існаванне “чорных спісаў”–абсурд!

Будучы пісьменнік нарадзіўся ў найстаражытнейшым беларускім горадзе Полацку ў год Змяі паводле ўсходняга календара і ў год смерці Сталіна паводле календара савецкага. Гарадская радзiльня ў той час знаходзiлася на полацкiм Верхнiм замку, за нейкую сотню крокаў ад Сафiйскага сабора. Якраз на Сафiю i выходзiлi вокны палаты, адкуль маці Марыя ўпершыню паказала яго бацьку Аляксею. Сафiйскiя вежы, убачаныя вачыма немаўляцi, сталiся першым уражаннем i, магчыма, прадвызначылі ягоны лёс. У дзяцінстве марыў стаць дзяўчынкай, потым – вадалазам, журналістам, шпіёнам.


Вучыўся на
 гістарычным факультэце  БДУ, якому ўдзячны не за атрыманыя  веды з беларускай мінуўшчыны, а за разуменне таго, што якраз гэтых ведаў студэнтам там і не давалі. Каб уявiць узровень выкладання айчыннай гiсторыi, дастаткова сказаць, што Еўфрасiнню Полацкую прафесар Абэцэдарскi называў на лекцыях царкоўнай цемрашалкай.
Першыя творы надрукаваў у студэнцкіх самвыдавецкіх альманахах "Блакітны ліхтар” і "Мілавіца”, пасля чаго мусіў пазнаёміцца з літаратуразнаўцамі ў цывільным.


На вял
iкае шчасце, у тыя гады з’явiлiся раманы, аповесцi i апавяданнi Уладзiмiра Караткевiча. Дзякуючы iм, будучы гісторык пачаў адкрываць для сябе сапраўдную Беларусь,гiсторыя якой была вартая еўрапейскага народа з тысячагадовай традыцыяй дзяржаўнасцi. Менавіта гэтую ідэю, ідэю нацыянальнай паўнавартаснасці і нясе сваім чытачам спадар Уладзімір праз усе свае творы. Але, на жаль, сённяшнія ўлады ёсць ці не асноўнай перашкодай на шляху да спасціжэння кожным жыхаром Беларусі вартасці нацыянальнай гісторыі і нацыянальнай літаратуры.
Некалі М.Гогаль сказаў, што, калі кніжка выйшла–значыць сядзіць недзе і ейны чытач. У нашых умовах гэтыя словы гучаць зусім па-іншаму: у тутэйшых турмах сядзяць многія з сяброў і чытачоў У. Арлова, які не так даўно звярнуўся з адкрытым лістом да начальнікаў турмаў. Пісьменнік паспрабаваў пераканаць іх у тым, што гісторыя Беларусі поўная прыкладаў, калі за турэмныя краты часта траплялі найлепшыя яе грамадзяне, імёнамі якіх потым называлі вуліцы і якімі ганарылася краіна. Не гледзячы на пэўны скептыцым, які існаваў з боку некаторых асобаў ліст меў свой плён.


Чорным летам назваў пісьменнік лета сёлетняе. Так сталася, што  ў іншы свет сышлі найвыбітнейшыя беларускія асобы: Уладзімер Конан– знаны філосаф, Віталь Скалабан–слынны архівіст, Васіль Храмцоў– вядомы полацкі краязнаўца, трыццаціпяцігадовы Віктар Цемрашаў–адзіны на Беларусі картограф еўрапейскага ўзроўню, трыццацідвухгадовая Вольга Рамановіч– таленавіты гісторык і перакладчык… Спрабуючы адказаць для сябе на пытанне, чаму так рана сыходзяць з жыцця слаўныя дзеці Беларусі, ён прыйшоў да высновы, што ўсяму віной тры прычыны. Па-першае, тонкі слой нацыянальнай інтэлігенцыі, якая бярэ на сябе ўвесь цяжар працы. Па-другое, поўная адсутнасць падтрымкі з боку існай улады. І па-трэцяе,  абыякавасць народа да працы нацыянальнай творчай эліты. Усё гэта–вынікі сталінска тэрору ў дачыненні да нацыянальнай інтэлігенцыі. І калі нашы суседзі сцвярджаюць, што ўсе народы аднолькава пацярпелі ад савецкага рэжыму–з гэтым нельга пагадзіцца. У Расеі ад сталіншчыны пацярпеў кожны пяты пісьменнік, а ў Беларусі з 900 сябраў літаратурных арганізацый не рэпрэсаванымі засталіся толькі дзевяць. Многія былі знішчаны ці ніколі не вярнуліся на Радзіму.
" Дзікім полем” назваў У. Арлоў адну са сваіх апошніх кнігаў. Пасля 19 снежня гэты назоў таксама набыў іншае адценне.
Частку свайго выступу пісьменнік прысвяціў адказам на чытацкія пытанні, а потым пераўвасобіўся ў цудоўнага паэта. Мне падалося, што гэта быў ужо іншы чалавек, ягоная прыродная рамантычнасць набыла адценне юнацкай зухаватасці, інтэлектуальнай правакацыі, голас стаў больш выразным і радасным. Вершы даволі сучасныя і разнастайныя па сваёй будове і зместу–гэта непаўторны адбітак ягоных падарожжаў па свеце, сустрэчаў і эмацыйных набыткаў. Не толькі Бацькаўшчына, але ўвесь свет адбіваецца ў яго шматграннай, насычанай асацыяцыямі і пачуццямі паэзіі, у якой жыве любоў да жыцця і каханне да жанчыны.
Нядаўна  паэт меў сустрэчу з лаўрэатам Нобелаўскай прэміі па літаратуры 2011 года Томасам Транстромерам, які запэўніў яго ў тым, што ягонае сэрца разам з беларускімі літаратарамі і з усімі беларусамі. І я думаю, што гэта не проста прыгожыя словы ўдзячнасці: жывучы ў сучасным свеце нельга культываваць самаізаляцыю, чым займаюцца сённяшнія беларускія ўлады. Гэта яны праз свае "чорныя спісы” не нас пазбавілі сапраўднага мастацтва–гэта яны яшчэ больш аддаліліся ад цывілізацыі.

С.Горкі

Категория: Еўраклуб | Добавил: Admin (07.12.2011)
Праглядаў: 869 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Форма Увахода
Катэгорыі раздзелу
Еўропа [74]
Беларусь [132]
Віцебск [108]
Рэгіён [77]
Еўраклуб [44]
Адукацыя [110]
Гісторыя [11]
ВЫБОРЫ 2014 [15]
Відэа [13]
Пошук
Навіны Свету
Нашыя партнэры
 Рух  Менскі Еўраклуб Каталог TUT.BY  Віцебскі Еўраклуб вітае гасьцей  Менскі Еўраклуб  Народны журналіст

Конкурс на лепшага знаўцу паўстання Кастуся Каліноўскага

Статыстыка