У суботу, 24 мая, у Віцебску адбылося прадстаўленне сапраўднай "Батлейкі". З выступам у Еўраклуб завітаў Тэатр Пана Скіргайлы, які заснаваны на старадаўніх ліцвінскіх традыцыях.
На пачатку Пан Скіргайла запрашаў прысутных падзяліцца пасля (пажадана праз сеціва) сваімі ўражаннямі, тым, што спадабалася, што не, што хацелася б пачуць і пабачыць, што было незразумела, а таксама папрасіў запоўніць анкету.
анкета якую прапаноўваў запоўніць Пан Скіргайла.
Перад лялечным спектаклем прайшла лекцыя пра асаблівасці сапраўднай батлейкі і яе гістарычныя карані. Пан Скіргайла асаблівую ўвагу звярнуў на тое, як мусіць і як не павінна выглядаць сапраўдная лялька батлейкі.
Напрыканцы імпрэзы прайшла невялікая віктарына з прызамі.
Прапануем Вам відэа спектаклю
Мерапрыемства прайшло пры падтрымцы кампаніі "Будзьма беларусамі!". |