30 сакавіка а трэцяй гадзіне ночы Еўропа вяртаецца на летні час.Стрэлкі трэба будзе перавесці на гадзіну наперад.
З нядзелі розніцы ў часе паміж Мінскам і Вільняй не будзе (а таксама Кіевам), паміж Мінскам і Варшавай (Берлінам, Парыжам) розніца ў часе будзе складаць гадзіну (замест двух).
Час двойчы ў год мяняецца з улікам дырэктывы Еўрапейскага парламента. Сезонны час ўводзіцца ў большай частцы еўрапейскіх краін і некаторых іншых краінах свету.
У Беларусі рашэннем Савета міністраў №1229 ад 15 верасня 2011 года, пераход на зімні час быў адменены.
"Рашэнне аб адмене штогадовага пераводу гадзіннікавай стрэлкі ў апошнюю нядзелю сакавіка на адну гадзіну наперад і ў апошнюю нядзелю кастрычніка на адну гадзіну назад прынята з мэтай узгодненага з дзяржавамі - удзельнікамі Мытнага саюза вылічэння часу", - адзначалася тады ў паведамленні. |