НАВІНЫ

Галоўная » Статьи » Рэгіён

Гарадоцкі суд не падтрымаў актывіста

Суддзя Гарадоцкага райсуду Алена Віхаценка адмовіла ў задавальненні скаргі віцебскага актывіста КХП БНФ Яна Дзяржаўцава, які хацеў прыцягнуць да адказнасці работнікаў райвыканкаму за парушэнне закона «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».

У Яна Дзяржаўцава былі прэтэнзіі да чыноўнікаў, якія з 14 лістапада 2013 года фактычна ігнаравалі ягоны зварот у Гарадоцкі выканкам. Актывіста хвалявала пытанне, па чыім загадзе і з якой мэтай высякаюцца дрэвы ўздоўж дарогі з Віцебска на Гарадок. Пра гэта ў пісьмовым выглядзе ён і запытаў райвыканкам, распавядае спадар Дяржаўцаў:
 “Адказу не было доўга. Урэшце я вырашыў звярнуцца ў суд, каб тых, хто ігнаруе закон «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб», належным чынам пакаралі. Аднак з першай спробы суд не прыняў маю скаргу да разгляду. Мне параілі звярнуцца да кіраўніцтва раённых чыноўнікаў – у Віцебскі аблвыканкам. Я звярнуўся. Атрымаў адтуль паперу, што адказ з Гарадка мне даслалі яшчэ 27 лістапада мінулага года. Я вырашыў, што атрымалася нейкая блытаніна, бо спачатку мне абяцалі, што заява будзе разгледжана кіраўніцтвам прадпрыемства “Віцебскаўтадор”. Потым было паведамленне, што адказ мушу атрымаць ад аддзелу жыллёва-камунальнай гаспадаркі Гарадоцкага райвыканкаму... Аднак жа ліста ні з адной, ні з другой арганізацыі так і не было – нават калі пра гэта "адсправаздачыліся" абласным чыноўнікам, а тыя – мне".

Таму Ян Дзяржаўцаў звярнуўся ў суд ужо другі раз. Цяпер ягоную скаргу прынялі да разгляду. Алу ў судзе юрыст райвыканкаму заявіла, што ліст Яну Дзяржаўцаву быў дасланы ў належныя тэрміны. І што ў ім быў дакладны адказ на пытанне актывіста: елкі ўздоўж шашы былі высечаныя на падставе распараджэння старшыні аблвыканкаму Аляксандра Косінца і адпаведнага рашэння Гарадоцкага райвыканкаму ў межах падрыхтоўкі да сёлетніх "Дажынак", якія пройдуць у Гарадку.

Ніякіх доказаў – напрыклад, журнала фіксацыі ўваходзячай і зыходзячай карэспандэнцыі – у суд прадстаўлена не было. Суддзя Алена Віхценка проста паверыла на слова адзінаму сведку – кіраўніцы аддзелу жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкаму Таццяне Пушковай.

Паколькі адказу з Гарадоцкага райвыканкаму ён так і не атрымаў, а Віцебскі аблвыканкам не абараніў яго законныя правы і інтарэсы, Ян Дзяржаўцаў накіраваў скаргу на дзеянні чыноўнікаў у пракуратуру. А рашэнне суда Гарадоцкага раёна ён збіраецца аспрэчваць у Віцебскім абласным судзе.



Источник: http://spring96.org/be/news/70494
Категория: Рэгіён | Добавил: Admin (12.04.2014)
Праглядаў: 626 | Теги: Ян Державцев, суд, городок | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Форма Увахода
Катэгорыі раздзелу
Еўропа [74]
Беларусь [132]
Віцебск [108]
Рэгіён [77]
Еўраклуб [44]
Адукацыя [110]
Гісторыя [11]
ВЫБОРЫ 2014 [15]
Відэа [13]
Пошук
Навіны Свету
Нашыя партнэры
 Рух  Менскі Еўраклуб Каталог TUT.BY  Віцебскі Еўраклуб вітае гасьцей  Менскі Еўраклуб  Народны журналіст

Конкурс на лепшага знаўцу паўстання Кастуся Каліноўскага

Статыстыка