НАВІНЫ

Галоўная » Статьи » Рэгіён

Георгія Станкевіча чакае новы суд за "Крывінку"

Сябар руху "За Свабоду"  з Бешанковічаў, настаўнік  Георгій Станкевіч ужо некалькі год выдае газету "Крывінка. Выходзіць яна нерэгулярна – у залежнасці ад матэрыяльных магчымасцяў заснавальніка і рэдактара, бо выдаецца на ўласныя сродкі. 

 

А вось прэтэнзіі да Георгія Станкевіча  ўзнікаюць пераядычна – і найчасцей гэта звязана з выбарчымі кампаніямі. 27 сакавіка старшы оперупаўнаважана Дзмітрый Карась склаў на яго пратакол паводле часткі 2 артыкула 22.9 КаАП, - за парушэнне заканадаўства аб СМІ, распавёў актывіст:

 

"Мне сказалі, што ёсць сведчанні двух прадпрымальнікаў бешанковіцкага Калгаснага кірмашу пра тое, што 22 сакавіка я распаўсюджваў там сваю газету. Гэтага факту я не хаваю. Але адмовіўся падпісаць пратакол, складзены міліцыянтам па-расейску — прапанаваў Дзмітрыю Карасю перакласці яго на беларускую мову, каб я зразумеў усё дакладна, і тады з маім подпісам праблем н будзе. Я накіраваўся на чарговы ўрок, а оперупаўнаважаны, як мне пазней пераказалі калегі, пачаў абурацца ў грубай форме маімі паводзінамі. Нават склаў яшчэ адзін пратакол — што я адмовіўся падпісваць першы. Але настаўнікі запісалі ў ім, што адмова была толькі ў тым, што я не буду падпісваць пратакол, напісаны на рускай мове. З гэтым міліцыянт і сышоў".

 

Прэтэнзіі да Георгія Станкевіча, як ён сам заўважыў, пачынаюцца падчас нейкіх значных грамадскіх падзеяў. Так, першую адміністрацыйную справу супраць яго і "Крывінкі" распачалі ў 2010 г. Тады якраз ішла выбарчая кампанія, і спадар Станкевіч балатаваўся ў дэпутаты райсавету. Скончылася справа судом і штрафам памерам 20 базавых велічынь.

 

Наступны штраф у 2012 г. быў ужо ў два разы большы – 40 базавых велічынь. Сёлета  Г. таксама браў удзел у выбарчай кампаніі, балатаваўся ў раённы і абласны саветы. Паказанні сведак былі ўзятыя якраз напярэдадні асноўнага дня галасавання…

 

Паводле афіцыйных вынікаў, актывіст руху "За Свабоду" Георгі Станкевіч прайграў выбары сваім праўладным супернікам. Цяпер яго чакае суд за "Крывінку", ужо трэці – паводле новай адміністрацыйнай справы, дзе абвінавачанні падобныя да двух папярэдніх. Пакаранне, прадугледжанае за парушэнне часткі 2 артыкула 22.9 КаАП,  - гэта грашовы штраф памерам да 50 базавых велічынь.

 

"Як напісана ў афіцыйным паведмленні з міліцыі, мяне будуць судзіць за парушэнне пунктаў 4,5,26 артыкулаў 1, 29, 30, 31 закона "Аб сродках масавай інфармацыі". Але сутнасць справы, як я разумею, у іншым: улады бачаць небяспеку ад "Крывінкі" у тым, што яна падае аб'ектыўную, а часам і крытычную інфармацыю пра наша жыццё. "Крывінка" - не перыядычнае выданне, наклад 290 асобнікаў, таму рэгістраваць яе не трэба. А мяне вінавацяць якраз у тым, што я распаўсюджваю незарэгістраваны сродак масавай інфармацыі, а таксама парушаю нормы выдавецкай дзейнасці, указваю непраўдзівыя дадзеныя пра рэдакцыю і гэтак далей. Дарэчы, кожны нумар "Крывінкі" я дасылаў ў Мінск, у бібліятэкі і ў Міністэрства інфармацыі, але адтуль ніколі не было аніякіх прэтэнзій," – гаворыць Георгі Станкевіч.

 

Дарэчы, паведамленне з міліцыі пра тое, што ягоную справу перадаюць у суд, ён атрымаў. Але адказу на свой зварот адносна вядзення гэтай справы – не. 

 

"Мяне абурыла тое, што міліцыянт Дзмітрый Карась неадэкватна паставіўся да маёй прапановы напісаць пратакол на беларускай мове. Я патлумачыў, што рускай мовай валодаю горш, і што маю права на тое, каб дакумент быў перакладзены, "— тлумачыць Георгій Станкевіч.

 

Ен чакае позвы ў суд. Ужо вядома, што сведкі  па ягонай справе запрошаны на працэс 2 красавіка да 14.30.  

 

Категория: Рэгіён | Добавил: Admin (01.04.2014)
Праглядаў: 707 | Теги: Георгі Станкевіч, Крывінка, Рух За Свабоду, суд | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Форма Увахода
Катэгорыі раздзелу
Еўропа [74]
Беларусь [132]
Віцебск [108]
Рэгіён [77]
Еўраклуб [44]
Адукацыя [110]
Гісторыя [11]
ВЫБОРЫ 2014 [15]
Відэа [13]
Пошук
Навіны Свету
Нашыя партнэры
 Рух  Менскі Еўраклуб Каталог TUT.BY  Віцебскі Еўраклуб вітае гасьцей  Менскі Еўраклуб  Народны журналіст

Конкурс на лепшага знаўцу паўстання Кастуся Каліноўскага

Статыстыка