Лешак Шарэпка зазначыў, што ўсе палітвязні павінны выйсці з турмаў і быць рэабілітаваныя. "Таксама мы хочам мець гарантыі, што праз месяц ці два яны зноў не трапяць у турму, калі зменіцца палітычная абстаноўка. Мы можам супрацоўнічаць у любых пытаннях. Мы гатовыя вам дапамагаць, але мы павінны размаўляць на мове зразумелай адно аднаму. НЕ БУДЗЕ НІЯКІХ ПРАБЛЕМАЎ, калі абодва бакі будуць звяртаць на гэта ўвагу. Зараз нічога істотнага не змяняецца, бо ваша ўлада не гатовая да гэтага. Не хацелася б лічыць, колькі у Беларусі зараз палітвязняў— я не хацеў бы наагул, каб у вас гэтая з’ява была" Пра эфектыўнасць эканамічных санкцый Лешак Шарэпка заявіў:
«Ёсць краіны, якія залежаць ад Беларусі. Напрыклад, прыбалтыйскія краіны, якія атрымліваюць неблагія прыбыткі ад транзіту тавараў. Тут не ўсё так адназначна. Ёсць багата людзей, якія кажуць, што санкцыі наагул не працуюць. Напрыклад, Куба ізаляваная, але яна неяк жа развіваецца. Я думаю, што вялікім поспехам ЕС стала тое, што мы здолелі зрабіць рашучыя крокі ў адносінах да беларускага рэжыму». Пасол Польшчы адказаў на ролю афіцыйнай Масквы ў падтрымцы беларускага рэжыму тое, што Ў ЕЎРОПЕ ЁСЬЦЬ СІЛЫ, ЯКІЯ ДУМАЮЦЬ, ШТО ЛЕПЕЙ ГАВАРЫЦЬ З МАСКВОЙ, ЧЫМ МАРНАВАЦЬ ЧАС У ГУТАРКАХ З МІНСКАМ ЦІ КІЕВАМ. "Афіцыйны Мінск крыху стаміў. Некаторыя палітыкі на Захадзе былі б дужа задаволеныя, каб не было праблемы Лукашэнкі і рашаць беларускія пытанні можна было б праз Маскву».
Источник: http://nn.by/ |