НАВІНЫ

Галоўная » Статьи » Рэгіён

Пікет да Дня Канстытуцыі забаранілі і ў Глыбокім

Прычына забароны, паводле райвыканкаму – адсутнасць дамоў на абслугоўванне акцыі медыкамі, камунальнымі службамі і міліцыяй. Аднак ні палікілініка, ні камунальнікі  нават не адказалі на просьбу заяўнікаў аб заключэнні дамоваў. А з міліцыі ліст прыйшоў ужо з канстатацыяй факта: "Дамовы не будзе, бо акцыя ўжо забаронена".

 Адзін з заяўнікаў акцыі, удзельнік сёлетняй выбарчай кампаніі Зміцер Лупач, распавёў, што заява ў райвыканкам была накіравана ў той самы дзень, як і лісты да адказных службаў:

"Выканкам паспяшаўся, адказаў нам праз 10 дзён. Следам за лістом пра забарону акцыі прыйшоў адказ з райаддзела міліцыі. З яго вынікае, што міліцэйскае кіраўніцтва знарок чакала, пакуль нам адмовяць. Бо агульны сэнс ліста такі: маўляў, вам забаранілі праводзіць акцыю, значыць, і мы дамову лічым немэтазгоднай. Камунальная служба і паліклініка маўчаць дагэтуль, не кажуць нам ні "так", ні "не". Каб адказы прыйшлі своечасова і былі станоўчыя, то да 15 сакавіка мы б паспелі яшчэ раз звярнуцца ў выканкам наконт правядзення пікета да Дня Канстытуцыі".

Пікет да Дня Канстытуцыі мусіў быць доказам павагі з боку дзяржавы да асноўнага дзяржаўнага дакументу, дзе прапісаныя галоўныя правы грамадзян, лічаць заяўнікі забароненай акцыі, глыбоцкія актывісты Яраслаў Берніковіч і Зміцер Лупач.  З імі цалкам салідарныя і віцебскія аднадумцы - Аляксей Гаўруцікаў, актывіст аргкамітэту па стварэнні сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная Грамада", і кіраўнік абласной структуры руху "За Свабоду" Хрыстафор Жаляпаў.  Яны таксама падавалі заяўку на пікет да Дня Канстытуцыі,  і таксама атрымалі адмову.

Прычына адмовы – такая самая, як і ў Глыбокім, удакладняе Аляксей Гаўруцікаў:

"Мы не змаглі разам з заяўкай прадставіць дамовы на абслугоўванне акцыі. З паліклінікі , напрыклад, нам напісалі, што да 15 сакавіка яшчэ багата часу, і яны не могуць  паабяцаць, што ў той дзень знойдзецца брыгада хуткай дапамогі для дзяжурства. А міліцыянты даслалі стандартную "адпіску", што будуць разглядаць нашу прапанову толькі пасля таго, як акцыю дазволяць улады.  Але ж ад нас, заяўнікаў, патрабуецца выкананне рашэння №881 Віцебскага гарсавету, паводле якога папярэднія дамоўленасці – абавязковыя".

Падобнае патрабаванне сфармулявана і ў рашэнні №167 "Аб вызначэнні месцаў для правядзення мітынгаў і пікетавання" Глыбоцкага райвыканкаму,  і ў рашэнні №74 "Аб некаторых пытаннях арганізацыі масавых мерапрыемстваў у горадзе Орша" Аршанскага гарвыканкаму. Цяпер актывісты з розных рэгіёнаў Віцебшчыны спрабуюць вырашыць праблему арганізацыі акцый праз суд: дамагчыся таго, каб адказныя службы ўсё ж пагаджаліся на заключэнне дамоваў.

Категория: Рэгіён | Добавил: Admin (19.02.2014)
Праглядаў: 758 | Теги: Пікет, Яраслаў Берніковіч, Глыбокае, Дзень Канстытуцыі | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Форма Увахода
Катэгорыі раздзелу
Еўропа [74]
Беларусь [132]
Віцебск [108]
Рэгіён [77]
Еўраклуб [44]
Адукацыя [110]
Гісторыя [11]
ВЫБОРЫ 2014 [15]
Відэа [13]
Пошук
Навіны Свету
Нашыя партнэры
 Рух  Менскі Еўраклуб Каталог TUT.BY  Віцебскі Еўраклуб вітае гасьцей  Менскі Еўраклуб  Народны журналіст

Конкурс на лепшага знаўцу паўстання Кастуся Каліноўскага

Статыстыка