НАВІНЫ

Галоўная » Статьи » Рэгіён

Пікет да Дня Волі ў Оршы таксама правесці немагчыма

Мясцовыя актывісты нават не сталі падаваць  заяўку ў райвыканкам. Бо вынік стаў вядомы яшчэ  на папярэднім этапе: ні міліцыя, ні медыкі, ні камунальнае прадпрыемства "Спецаўтабаза " не пагадзіліся  заключаць дамовы на абслугоўванне акцыі з заяўнікамі Ігарам Казмерчаком і Алесем Шутавым . А без такіх дамоваў атрымаць дазвол на акцыю немагчыма.

Неабходнасць папярэдняга заключэння дамоваў зафіксавана ў рашэнні Аршанскага гарвыканкама №74 "Аб некаторых пытаннях арганізацыі масавых мерапрыемстваў у горадзе Орша". Усе папярэднія спробы арганізаваць у горадзе нейкія акцыі сканчваліся забаронамі якраз з-за адсутнасці  такіх дамоваў.

 

Напярэдадні Дня Волі было вырашана дакладна выканаць усе патрабаванні рашэння гарвыканкаму, распавёў адзін з заяўнікаў, Ігар Казмярчак:

 

"Мы даслалі лісты з прапановамі заключыць дамовы ва ўсе службы, згаданыя ў гэтым рашэнні . І на ўсе тры лісты аьрымалі адмовы.  Прадпрыемства "Спецаўтабаза" адказала, што ў іх няма вытворчых магчымасцяў. Бо якраз цяпер сыходзіць снег, і ўсе работнікі  занятыя прыборкай гораду. Так што 25 сакавіка пасля 2-гадзінавай акцыі, на якой мы й не збіраліся раскідваць смецце, прыбраць проста няма каму... З паліклінікі прыйшла адмова з паведамленнем, што ў іх няма  такой паслугі, як абслугоўванне акцый, і няма  прэйскуранту для аплаты. А з міліцыі  паведамілі,  што мэтазгодна было б абмяркоўваць нейкія дамовы толькі пасля таго, як дазвол на акцыю будзе атрыманы. Гэта значыць, што міліцэйскае кіраўніцтва не прызнае парадак, прапісаны ў рашэнні мясцовых уладаў. У РАУСе лічаць, што спачатку  мы мусім атрымаць дазвол ад выканкаму, а ў выканкаме – што папярэдне трэба дамаўляцца з ахоўнікамі правапарадку. Зноў замкнёная кола, з якога няма выйсця".

 

Сітуацыя, у якой апынулімся  сябры партыі БНФ Ігар Казмярчак і  Алесь Шутаў, ужо не новая.  Рашэнне гарвыканкама №74 "Аб некаторых пытаннях арганізацыі масавых мерапрыемстваў у горадзе Орша" складзена такім чынам, што прапісаныя там умовы невыканальныя. Аршанскія актывісты Юрый Нагорны і Яўген Анішчанка, трапіўшы ў такое самае становішча, спрабавалі бараніць сваё права на правядзенне масавых акцый  праз  суд. Але і гэта не дапамагло: якраз падчас працэсу і высветлілася, што ўлады лічаць неабходным выкананне адпаведнага рашэння толькі для заяўнікаў. А ўсе згаданыя там  адказныя структуры проста не гатовыя яго выконваць:  прадстаўнікі паліклінікі цвердзяць, што ў пераліку відаў іх камерцыйнай дзейнасці няма такой паслугі,  прадпрыемства "Спецаўтабаза" прыборкай гарадскіх тэрыторый не займаецца ўвогуле, а толькі вывозіць смецце. А міліцыя нават не абмяркоўвае магчымасць папярэдняга заключэння дамоваў – цвердзіць, што гатовая да супрацоўніцтва толькі пасля атрымання дазволу . Да ўсяго,  і першыя, і другія, і трэція ніколі не заключалі дамоў з фізічнымі асобамі, і гэта ўвогуле не прадугледжана ў іхнай прафесійнай дзейнасці.

 

З той самай прычыны – праз адсутнасць папярэдніх дамоваў на абслугоўванне  - акцыі да Дня Волі былі забаронены мясцовымі ўладамі ў Глыбокім і ў Віцебску.

 

Категория: Рэгіён | Добавил: Admin (12.03.2014)
Праглядаў: 663 | Теги: Пікет да Дня Волі, Ворша | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Форма Увахода
Катэгорыі раздзелу
Еўропа [74]
Беларусь [132]
Віцебск [108]
Рэгіён [77]
Еўраклуб [44]
Адукацыя [110]
Гісторыя [11]
ВЫБОРЫ 2014 [15]
Відэа [13]
Пошук
Навіны Свету
Нашыя партнэры
 Рух  Менскі Еўраклуб Каталог TUT.BY  Віцебскі Еўраклуб вітае гасьцей  Менскі Еўраклуб  Народны журналіст

Конкурс на лепшага знаўцу паўстання Кастуся Каліноўскага

Статыстыка