Наступная вандроўка адбудзецца 16 чэрвеня па гістарычнай Дзісеншчыне. У праграме:
Глыбокае – забудова мястэчка, Троіцкі касцёл 18 ст., кармеліцкі касцёл і кляштар 17 – 18 ст., Іллінская капліца на могілках пач. 19 ст., калона ў гонар Канстытуцыі 3 мая 1791 г., вайсковыя могілкі з магілай плутанговага КОП Паўла Пальчынскага.
Задарожжа – нэагатычны касцёл пач. 20 ст. Магіла Грынеўскіх – бацькоў пісьменніка Аляксандра Грына.
Гарадзец – сядзібна-паркавы комплекс Плятэраў кан. 18 ст.
Лужкі – касцёл сяр. 18 ст., царква кан. 18 ст., руіны сінагогі і міквы (аб’екты звязаныя з пачатковым перыядам жыцця Лазара Пэрэльмана (Элеазар Бэн-Егуда, папулярызатар іўрыту, ініцыятар надпння мове дзяржаўнага статуса), вадзяны млын сяр. 19 ст., дом цясцёў Станіслава Булак-Булаховіча, забудова мястэчка.
Германавічы – касцёл сяр. 18 ст., палац Зрынь-Шырыных, музей Язэпа Драздовіча, музей-галерэя імя Міхася Райчонка.
Дзісна – касцёл сяр. 18 ст., царква кан. 19 ст., руіны бальніцы друг. пал. 19 ст., сінагогі (горад, дзе сіянізм вызнаецца, як дзяржаўная палітыка – у адной з сінагог месціцца гарвыканкам), царква на могілках, былая жыдоўская рэзня сяр. 19 ст, былая жыдоўская бальніца кан. 19 ст., забудова гораду.
Дадатковую інфармацыю і расклад будучых вандровак пытайцеся па тэлефоне +375 29 1694811 (Юрась) http://euroclub.pyx.by
|