Згодна праграмы Школы прайшлі чатыры заняткі ў секцыі садаводства, дзе вядомы ў Беларусі садавод Іван Сіманёнак навучаў слухачоў розным сакрэтам дагляда за садовымі культурамі (дрэвамі і кустарнікамі).
Таксама 8 мая кансультант экалагічнага таварыства “Зялёная сетка”, сертыфікаваны выкладчык пермакультуры Наталля Рабава з Мінска правяла лекцыю па пермакультурнаму земляробству і пермакультурнаму дызайну. Далейшыя два заняткі пройдуць у ліпені, а таксама пройдзе лекцыя па агракультурнаму земляробству (новыя тэхналогіі апрацоўкі зямлі і вырошчвання агародніны), якую правядзе кандыдат сельскагаспадарчых навук Лана Семенас з Мінска.
Таксама праведзена некалькі заняткаў у секцыі краязнаўства ( Геаграфічныя звесткі аб Пастаўскім раёне. Кароткая гісторыя Пастаўшчыны. Агляд краязнаўчай літаратуры. (лектары Ігар Пракаповіч, Вадзім Шышко, Міхаіл Гіль). Двое заняткаў прайшло ў Паставах,, у Лынтупах заняткі адбудуцца ў ліпені).
У секцыі: “Кампутар для актыўнага жыцця” для першай групы (10 чалавек) заняткі завяршаюцца 10 чэрвеня, затым пачнуцца заняткі з другой групай. Заняткі праводзіць настаўнік фізікі і інфарматыкі з сярэдняй школы № 3 Марына Яголда.
Майстар-класы па скандынаўскай хадзе пачнуцца ў канцы чэрвеня Адна група ў колькасці 10 чалавек ужо сфарміраваная, зараз фарміруецца другая група. Заняткі будзе праводзіць магістар па аздараўленчаму турызму Алеся Гіль.
Для людзей сталага ўзроста былі праведзены дзве лекцыі ”Пастаўшчына літаратурная”.
18 красавіка ў Паставах лекцыя адбылася ў форме вечарыны памяці вядомага беларускага журналіста і літаратара з Пастаўшчыны Алеся Касцяня, якому б споўнілася 60-гадоў. Вядучы і лектар: пісьменнік і краязнаўца Ігар Пракаповіч, выступілі з вершамі і іншыя паэты з Пастаўшчыны, сваякі і тыя, хто добра ведаў Алеся.
31 мая ў Лынтупах лекцыя адбылася ў форме творчай сустрэчы з мясцовым літаратарам і краязнаўцам Алесем Гарбулем, які таксама прэзентаваў свой новы паэтычны зборнік “Санеты, вершы і паэмкі”. На сустрэчы таксама выступілі вядомы беларускі пісьменнік і мастак Артур Клинаў, вядомы выдавец літаратуры Ігар Логвінаў, вядомы беларускі паэт і краязнаўца з Пастаў Ігар Пракаповіч, краязнаўца з Пастаў Міхал Гіль, сваякі і знаёмыя Алеся Гарбуля.
Лекцыя: “Прававыя пытанні і прававая дапамога для людзей сталага ўзроста” адбудзецца ў ліпені.
Лекцыя: «Збалансаванае харчаванне». «Роля вітамінаў у сталым узросце».адбудзецца 13 чэрвеня 14 июня. Лектар – доктар біялагічных навук, прафесар з Гродна Андрэй Георгіевіч Майсяёнак.
Лекцыя «Экалогія ў паўсядзённым жыцці ці як уратаваць планету без напружання” адбудзецца ў пачатку ліпеня.
Лекцыі "Прафілактыка і лячэнне захворванняў пазваночніка і суставаў" . “Біярытмы” адбудуцца ў жніўні.
Лекцыя “Тапаніміка Пастаўшчыны і памежных з Літвой раёнаў Беларусі” адбудзецца напрыканцы ліпеня. Лектар – доктар філілогіі Каўнаскага ўніверсітэта імя Вітаўта Вялікага Аляксандр Адамковіч.
Пры “Школе Залатога Узроста” існуе ініцыятыва “добрых справаў”.
18 апреля, 16 мая . Некалькі слухачоў школы ўдзельнічалі ў акцыі па добраўпарадкаванні тэрыторыі былой сядзібы Даўгялаў у вёсцы Раманішкі Лынтупскага сельскага Савета.
Зараз праводзіцца збор кніг у школьныя сельскія бібліятэкі раёна (ужо сабрана 62 кнігі).
Міхал Гіль, http://westki.info/ |